Побач з мікрараёнам Грандзічы будуюць новае пажарнае дэпо. Будаўнікі ўжо закладаюць фундамент. Фотаздымкі будоўлі апублікаваў NewGrodno. Верагодна, новае дэпо будзе падобным да таго, што з’явілася ў мікрараёне Вішнявец у 2013 годзе.

У Грандзічах будуюць пажарнае дэпо за 1,2 млн рублёў. Ужо закладаюць фундамент (абноўлена)
Будаўніцтва пажарнага дэпо ў Грандзічах. Крыніца: newgrodno.by

Новае дэпо ў Гродне было неабходна згодна з супрацьпажарнымі нормамі. На будаўніцтва базы гарадской службы МНС плануюць выдаткаваць 1,2 млн рублёў. Такую суму заклалі ў абласной інвестыцыйнай праграме. Ратавальнікі новага дэпо змогуць выязджаць не толькі ў Гродна, але і ў бліжэйшыя населеныя пункты Гродзенскага раёна.

Дэпо абяцаюць абсталяваць сучаснай пажарнай і ратавальнай тэхнікай, а таксама ўкамплектаваць спецыялістамі высокага класа.

У Грандзічах будуюць пажарнае дэпо за 1,2 млн рублёў. Ужо закладаюць фундамент (абноўлена)
Праект будынка пажарнага дэпо ў Грандзічах. Крыніца: newgrodno.by

Чытайце таксама: Парк з фортам, школа з басейнам і шматпавярховыя стаянкі. Што будзе ў наступных кварталах мікрараёна Грандзічы

Дзе будуюць дэпо

Аварыйна-ратавальную пажарную станцыю № 11 будуюць у лесе побач з вуліцай Віктара Саяпіна. Да 2018 года на гэтым месцы размяшчалася былая база падраздзялення 1-га зенітна-ракетнага палка.

Акрамя базы гарадской службы МНС на месцы былой вайсковай часткі планавалі ўладкаваць зялёную зону са спартыўнымі і забаўляльнымі аб’ектамі. Гэта прадугледжана генеральным планам Гродна на 2020−2030 гады.

Таксама ў Грандзічах зрабілі басейн для прымання сцёкавых водаў. Ён патрэбны на выпадак залпавых залеваў. Гэты ж басейн будзе і пажарным рэзервуарам.

UPD 13 ліпеня. У планах — закупка блокавай камплектнай трансфарматарнай падстанцыі для аб’екта. Кошт — 382 286 рублёў з абласнога бюджэту. Тэрмін пастаўкі - з 1 па 30 верасня 2023 года.

Чытайце таксама: