Новости

Беларусы больш не змогуць атрымаць польскую візу па праграме «Poland. Business Harbour»

У Беларусі з 26 студзеня 2024 года перасталі прымаць дакументы на візу па праграме «Poland. Business Harbour». Гэтую інфармацыю падцвердзілі dev.by у пасольстве Польшы ў Мінску. Дакументы гэтай праграмы, якія патрапілі ў польскае консульства станам на 24 студзеня 2024 года, будуць разглядаць у звычайным парадку.

Польская віза. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: novosti.sprosi.eu

Што такое «Poland. Business Harbour»

Праграма «Poland. Business Harbour» — гэта комплекс паслугаў, які дазваляў фрылансерам, стартапам, малым, сярэднім, а таксама буйным прадпрыемствам у сферы IT і інавацый аператыўна і без праблемаў патрапіць у Польшчу.

Агулам за перыяд з 2020 года па 30 верасня 2023 года Міністэрства замежных спраў Польшчы выдала больш за 93,5 тыс. візаў па гэтай праграме. З іх 88,5 тыс. чалавек — беларусы, пісала Rzeczpospolita. У асноўным атрымальнікамі такіх візаў былі IT-спецыялісты. Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы у чэрвені 2023 года называла большыя лічбы — амаль 114 тыс. візаў за тры гады толькі беларусам.

Чаму спынілі прыём дакументаў на візы PBH?

Спыненне выдачы візаў PBH можа быць звязана з карупцыйнай справай у польскім МЗС, якая выявілася ў верасні 2023 года. Таксама паўплываць магло тое, што не ўсе ўдзельнікі праграмы, якія атрымалі візы, насамрэч пераехалі ў Польшчу.

«У сувязі з сумневамі адносна працы і перабывання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча замежнікаў, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі праграмы „Poland. Business Harbour“, а таксама ў кантэксце шырокіх праверачных працэдураў у Міністэрстве замежных спраў, прыпынена перадача рэкамендацый Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю (PAIH) у консульствы Рэспублікі Польшча», — сказаў у пачатку студзеня прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў.

Чытайце таксама: Падацца на польскую візу можа быць яшчэ складаней. МЗС Польшчы скасаваў дамовы з візавымі пасярэднікамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

На пошты ў Гродзенскай вобласці шукаюць 220 супрацоўнікаў

Гродзенскі філіял "Белпошты" адкрыў 195 вакансій і 220 працоўных месцаў. Шукаюць нават начальнікаў аддзялення. Сярэдні…

20 сакавіка 2025

У Гродне ліса разарвала ката: у адным з раёнаў горада жывёл усё больш

На Альшанцы жыхары бачаць усё больш лісаў. Адна з іх напала на ката і разарвала…

20 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у цэнтры Гродна прадаюць кватэру з мостам з Сан-Францыска ва ўсю сцяну

У Гродне выставілі на продаж трохпакаёвую кватэру на Парахавым завулку, 3. На адной сцяне -…

20 сакавіка 2025

На могілках Навагрудскага раёна высекуць 250 дрэў

У Навагрудку і раёне плануюць высечы 252 дрэвы. З іх шэсць — у самім горадзе,…

20 сакавіка 2025

У Гродне правераць бамбасховішча ў радзільні

У Гродне збіраюцца ацаніць стан ахоўнага збудавання грамадзянскай абароны Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра. На…

20 сакавіка 2025

Ці саступаць месцы пажылым у транспарце? Гродзенцы паспрачаліся ў TikTok

Гродзенка апублікавала відэа ў TikTok, дзе ў жартаўлівай форме паказала, як паводзіць сябе ў грамадскім…

19 сакавіка 2025