Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі 25 студзеня 2024 года праверылі гродзенскія маршруткі. Аднаго кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за перавозку пасажыраў звыш нормы — стоячы, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».
Правіла перавозкі пасажыраў кіроўцы маршрутак выконваюць паміж 11:00 і 16:00, расказаў тэлеканал. А вось ранкам і вечарам, у больш загружаны час, некаторыя кіроўцы бяруць у салон пасажыраў звыш нормы. У такім выпадку людзі едуць стоячы, што забаронена правіламі перавозкі пасажыраў.
Аднаго з кіроўцаў у час рэйду аштрафавалі, бо ён ужо раней такім жа чынам парушаў правілы перавозак.
За перавозку пасажыра стоячы кіроўцу пагражае штраф да чатырох базавых велічынь — да 160 рублёў.
Падчас рэспубліканскай нарады, якая адбылася 19 студзеня 2024 года, перавозчыкі папрасілі чыноўнікаў унесці змены ў зканадаўства і дазволіць вазіць пасажыраў не толькі седзячы. Маўляў, перавозчыкі разумеюць, што паездка стоячы — парушэнне, але адмовіць пасажыру, які зайшоў у салон, не могуць. А калі кіроўцаў штрафуюць, то пасажыраў, якія едуць стоячы, не высаджваюць.
На думку кіроўцаў, перавозку стоячы варта дазволіць для прыгарадных паездак, а для гарадскіх перавозак варта зрабіць больш гнуткі падыход. Для міжгародніх перавозка пасажыраў стоячы павінна быць забаронена.
Чыноўнікі паабяцалі перавозчыкам разглядзець гэтую прапанову.
Капітальны рамонт у Гродне ў 2025 годзе пройдзе ў 66 дамах. У частцы з іх…
У Гродне ўсё лепш, чым у іншых гарадах, лічыць бізнес-аналітык Святлана. Але пры гэтым тут…
Калі вы марылі жыць у самым сэрцы гродзенскага раёна аўтэнтычнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет…
Пункты выдачы з'явяцца ў асобных рэгіёнах краіны, прычым нават у тых філіялах Белкаапсаюза, якія лічацца…
Перасякаючы пункт пропуску "Беняконі", грамадзянін Германіі задэклараваў толькі свой аўтамабіль. Але мужчына не паведаміў, што…
На "Гродна Азот" укараняюць аўтаматызаваную сістэму кантролю выкідаў у атмасферу ў цэху аміяк-3. Для гэтага…