Беларуска з’ехала з Літвы праз мяжу на легкавушцы і задэкларавала нямецкую аўчарку на 50 кг і € 200. Мытнікі ўзважылі сабаку — аказалася, што яна важыць 53 кг. На беларуску склалі пратакол за «прадстаўленне недакладных звестак аб тавары».
Справу паводле ч. 3 арт. 15.5 КаАП «Прадстаўленне мытнаму органу пры мытным дэклараванні тавараў» разглядалі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродне. Гэта значыць, беларуску судзілі за няправільна пададзеную вагу сабакі, што нібыта магло паўплываць на памер мытных пошлін. Сабаку палічылі прадметам адміністрацыйнага правапарушэння.
Суд палічыў, што прыніжэнне вагі сабакі вялікай шкоды не нанесла, а разыходжанне па вазе было нязначным. Таму адміністрацыйнае правапарушэнне палічылі малазначным. Беларуску вызвалілі ад адказнасці, а справу — спынілі.
Чытайце таксама: Беларус ехаў з Літвы з гумовай палкай. Яе палічылі халоднай зброяй — справа дайшла да суда
Капітальны рамонт у Гродне ў 2025 годзе пройдзе ў 66 дамах. У частцы з іх…
У Гродне ўсё лепш, чым у іншых гарадах, лічыць бізнес-аналітык Святлана. Але пры гэтым тут…
Калі вы марылі жыць у самым сэрцы гродзенскага раёна аўтэнтычнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет…
Пункты выдачы з'явяцца ў асобных рэгіёнах краіны, прычым нават у тых філіялах Белкаапсаюза, якія лічацца…
Перасякаючы пункт пропуску "Беняконі", грамадзянін Германіі задэклараваў толькі свой аўтамабіль. Але мужчына не паведаміў, што…
На "Гродна Азот" укараняюць аўтаматызаваную сістэму кантролю выкідаў у атмасферу ў цэху аміяк-3. Для гэтага…