Навіны

Гродзенская радзільня падвяла вынікі 2023 года: за шэсць гадоў народжаных стала менш амаль на 20%

У 2023 годзе ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры нарадзіліся 2875 дзяцей. Гэта на два менш, чым у 2022 годзе. І на 683 менш, чым у 2018. Hrodna.life паглядзеў статыстыку абласной радзільні за апошнія шэсць гадоў.

У 2023 годзе самай маладой маці ў гродзенскім раддоме была 14 гадовая дзяўчына, якая нарадзіла хлопчыка вагой 3,35 кг. Найстарэйшая маці - 45-гадовая жанчына, якая нарадзіла ўжо сёмае дзіця. Агулам у радзільні прынялі 42,4% ад усіх родаў у Гродзенскай вобласці.

Колькі дзяцей нарадзілася ў гродзенскай радзільні ў папярэдні гады

Шэсць гадоў запар колькасць дзяцей, якія з’яўляюцца на свет у Гродзенскім перынатальным цэнтры, змяншаецца. Выключэнне — 2021 год, калі быў зафіксаваны невялікі рост. Агулам жа ў 2023 годзе тут нарадзілася на 19% менш дзяцей, чым у 2018.

Колькасць дзяцей, што нарадзілася ў гродзенскім раддоме ў 2018−2023 гг.:

  • 2018 — 3558
  • 2019 — 3399
  • 2020 — 3315
  • 2021 — 3371
  • 2022 — 2879
  • 2023 — 2875

Гэта не поўныя лічбы па нараджэннях у Гродне. Роды прымаюць таксама ў акушэрскім аддзяленні Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Чытайце таксама: Ад простых да складаных. Якія існуюць формы лячэння няплоднасці?

Выпадкаў смерці маці не фіксавалі 23 гады

У перыяд з 2000 па 2023 года ў гродзенскай радзільні не было выпадкаў смерці маці ў час родаў. Летась выпадкаў смерці народжаных таксама не зафіксавалі.

Перынатальная смяротнасць [паказнік усіх выпадкаў смерці плода альбо навароджанага ў перыяд ад 24 тыдня да 7 сутак — Hrodna.life] у раддоме ў 2023 годзе склала 1,7 праміле (выпадкаў на 1000). У 2019 годзе гэты паказнік па ўсёй Беларусі быў 3,5. У той жа час гэты паказнік у Польшчы быў на ўзроўні - 5,3, у Літве — 5,4, а ў Расіі - 7,1.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024