Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Новы каворкінг "Тишина" з'явіўся ў Гродне

Каворкінг — месца, куды можна прыйсці з ноўтбукам і папрацаваць — адкрыўся 1 лютага ў шматфункцыянальнай івэнт-прасторы «Тишина» ў Гродне. Для працы там ёсць хуткі інтэрнэт, фліпчарт, прынтар, пакой для перамоваў і гарачыя напоі з печывам.

Кошты і час працы каворкінгу ў «Тишине»

Пакуль каворкінг працуе ў тэставым рэжыме. За актуальнай інфармацыяй аб рэжыме працы можна сачыць у Instagram. Тамака жа ў Direct можна спытаць аб наяўнасці вольных месцаў.

Час працы (па стане на 2 лютага): з 10:00 да 16:00

Цэны:

  • 10 BYN — першая гадзіна,
  • 5 BYN — ад другой гадзіны,
  • 30 BYN — увесь дзень.

Коворкінг (ад англ. co-working — сумесная праца) — офісная прастора, у якой любы жадаючы можа арандаваць адно або некалькі працоўных месцаў.

Што такое івэнт-прастора «Тишина»

Шматфункцыянальная прастора «Тишина» адкрылася ў кастрычніку 2023 года на Вялікай Траецкай, 37 (цокальны паверх, уваход з боку «Жароўні»). Гэты той самы папулярны дворык з кафэ, рэстаранамі і летнімі канцэртамі.

«Мы адкрыты для эксперыментаў і будзем рады дапамагчы вам ажыццявіць ідэю вашага мерапрыемства», — напісана ў Instagram «Тишины».

У event-прасторы можна праводзіць канферэнцыі, семінары, выставы, майстар-класы, прэзентацыі, тымбілдынгі, фестывалі і сямейныя святы. У памяшканні ёсць сцэна, праектар, экран, мікрафоны, фліпчарт. Можна забраніраваць «перагаворку», якая ўмяшчае да 10 чалавек.

Судзячы па пастах і сторыз у «Тишине», за апошнія месяцы праводзіліся дыскатэкі, выступы stand up-комікаў, выпускныя, конкурсы і аўкцыёны. Таксама ў прасторы арганізуюць кінапрагляды з абмеркаваннем фільмаў.

У прастору можна замовіць ежу і напоі з суседняга бара PODVAL. А на ўласнае мерапрыемства можна прынесці сваё.

Глядзіце таксама: Дзе ў кавярнях Гродна папрацаваць з ноўтбукам. Глядзіце месцы ў цэнтры горада

Што па грошах: цэны ў «Тишине»

Гадзіна арэнды для адукацыйных мерапрыемстваў каштуе 120 BYN — да 30 чалавек, 150 BYN — да 60 чалавек.

За забаўляльныя мерапрыемствы цэннік вышэйшы:

  • да 30 чалавек — 150 BYN;
  • да 60 чалавек — 200 BYN;
  • да 90 чалавек — 250 BYN;

Пры гэтым мінімальны час для браніравання 2 гадзіны. У буднія ёсць зніжка 20%.