Навіны

Сафары, вузкакалейка і Жыровічы: што шукаюць турысты ў Гродзенскай вобласці

У Гродзенскім рэгіёне засяроджана 70% гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Самая папулярная славутасць пры гэтым — Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр, падзяліліся на прэс-канферэнцыі «Падарожнічаем па Беларусі: папулярныя маршруты і незвычайныя месцы Гродзенскай вобласці». Гродзенскі раён жа лідзіруе і ў курортнай сферы, і ў сферы экатурызму.

У 2023 годзе Жыровіцкі манастыр наведала больш за 11 тысяч чалавек, прыводзіць «Гродзенская праўда» лічбы ад галоўнай спецыялісткі аддзела фізічнай культуры і турызму ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Анастасіі Алейнікавай. З рэлігійных аб’ектаў папулярныя таксама касцёл Святога Францыска Ксаверыя (Фарны) у Гродне і царква-крэпасць у Сынкавічах.

Сярод санаторыяў і курортаў у 2023 годзе ў топе па наведвальнасці былі размешчаны ў Гродзенскім, Дзятлаўскім і Лідскім раёнах, піша БелТА. Па прамысловым турызме лідзіруе Лідскі раён.

Экатурызм у трэндзе

У сферы экатурызму перамагае Гродзенскі раён. Для сплаваў на байдарках у асноўным выбіраюць Вілію, Нёман, Шчару, Аўгустоўскі канал. У 2023 годзе адкрылі новы эколага-гістарычны маршрут «Сэрца Ліпічанскай пушчы» з экалагічнай сцежкай і інфармацыйнымі стэндамі з QR-кодамі. Праграма ўключае сплаў на байдарках па Шчары, сафары на пазадарожніках па пушчы, эколага-адукацыйную экскурсію і дэгустацыю зёлкавай гарбаты.

Больш за 5 тыс. чалавек за год выбралі экскурсію «Дотык да прыроды» з паездкай па вузкакалейцы на электрычнай мотадрызіне па заказніку «Азёры». Яе суправаджае прафесійны экскурсавод, які на прыпынках у пэўных пунктах расказвае пра флору і фауну заказніка.

У гродзенскай частцы Белавежскай пушчы ў Свіслацкім раёне таксама ладзяць сафары-туры, экстрым-туры па бездаражы і рэтрыт-туры з адпачынкам на прыродзе ў глэмпінгах і дамах-трохкутніках.

Усяго ж у Гродзенскай вобласці распрацавана больш за 300 турыстычных маршрутаў.

Чытайце таксама: Аграсядзіб у Гродзенскім раёне стала ўдвая менш: як дабівалі квітнеючую сферу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024