Навіны

Тры гасцініцы і новыя хостэлы. Што адкрыюць для турыстаў у Гродне ў 2024

У 2024 годзе ў Гродне збіраюцца адкрыць дзве вялікія гасцініцы, якія рэстаўравалі некалькі гадоў. З’явяцца новыя хостэлы і новыя ўстановы грамадскага харчавання. Пра тое, што рыхтуюць для прыезджых сёлета, распавялі на паседжанні гарадской Каардынацыйнай Рады па турызме.

На недахоп месцаў, дзе «ў сезон» маглі б спыніцца турысты ў Гродне, скардзіліся яшчэ ў 2022 годзе. У 2023 сітуацыя не вырашылася — гасцініц не хапае, прызнаваўся старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель. 80% турыстаў у апошнія гады прыязджаюць у Гродна з Расіі.

Доўгачаканыя гасцініцы

У 2024 годзе збіраюцца завяршыць гасцініцу «Беларусь» на 228 нумароў (год таму яе абяцалі адкрыць летам 2023, зараз абяцаюць завяршыць у чацвёртым квартале гэтага года), гасцініцу па вуліцы Вялікая Траецкая, 57 і шматпакутную гасцініцу «Гродна». Апошнюю выкупіў кітайскі інвестар яшчэ ў 2016, але ў выніку аказалася, што ў грошай няма. Гасцініцы будуць дабудоўваць у рамках інвестыцыйных праектаў па дзяржаўнай праграме «Беларусь гасцінная», паведамляе «Гродна Плюс».

Акрамя гатэляў, сёлета адкрыюцца хостэлы «Хоста Коста» на Ажэшкі, 1 і «Карафуто» на Савецкай, 3.

Чытайце таксама:

У гэтым годзе абяцаюць завяршыць і першы этап рэканструкцыі былога піўзавода (раней завяршыць планавалі ў 2023). Там таксама размесціцца гатэль на 120 нумароў, будзе бізнес-цэнтр, музей гісторыі Гродна і самога піўзавода, міні-бровар, піўны рэстаран, тэматычныя кафэ і гандлёвыя кропкі. Тэрыторыя не будзе абгароджаная, ад комплексу будзе спуск да Нёмана. Агульная плошча комплексу складзе 10 тысяч кв. м.

Апарт-гатэль на Васілька, 10 — у былым гарбарным дыспансеры — плануюць адкрыць ужо ў 2025 годзе.

Чытайце таксама: Выручка гасцініц у Гродзенскай вобласці за год упала на 80%, расказаў Белстат. Але потым перадумаў

Яшчэ больш грамадскага харчавання і новы турыстычны цэнтр

У 2024 годзе адкрыюцца сем новых месцаў грамадскага харчавання — гэта будуць бары, рэстараны і кавярні. У мінулым годзе ў Гродне адкрылася дзевяць новых устаноў. Сёлета павінны з’явіцца яшчэ і два новыя гандлёвыя аб’екты.

У другім квартале 2024 года пачне працаваць новы турыстычны інфармацыйны цэнтр.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024