Навіны

У гродзенскай школе з’явяцца стэнды «Трагедыя генацыду беларускага народа»

Стэндавая экспазіцыя «Трагедыя генацыду беларускага народа» з’явіцца ў СШ № 28 імя Сакалоўскага ў Гродне. Яна абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 11 000 рублёў.

Экспазіцыя складаецца з шасці стэндаў:

  • Стэнд «Нельга забыць» памерам 2000×1380×50 мм;
  • Стэнд «Карта Беларусі» памерам 2000×1100×50 мм;
  • Стэнд «Без тэрміну даўнасці» памерам 2000×1380×50 мм;
  • Два інфармацыйных стэнда;
  • Светлавы стэнд «Крык» памерам 2000×800×50мм.

Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі выдаткуе на гэта 11 000 рублёў з гарадскога бюджэту. Пастаўка павінна была прайсці з 5 па 6 лютага.

Аб генацыдзе беларускага народа ўлады ўзгадалі летам 2022 года. Тады прынялі Закон «Аб генацыдзе беларускага народа», каб нібыта юрыдычна прызнаць генацыд беларусаў, здзейснены нацысцкімі злачынцамі. Праваабаронцы заявілі, што закон фактычна замацоўвае манаполію аўтарытарных беларускіх уладаў на тлумачэнне гісторыі і дае дзяржаве дадатковы карны інструмент у выглядзе крымінальнага пакарання за выказванні меркаванняў, адрозных ад «адзіна верных» дзяржаўных трактовак гісторыі.

Чытайце таксама: Генпракурор і начальнік КДБ адкрылі ў Новым замку ў Гродне выставу пра генацыд

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024