Навіны

Гродзенка, якую судзілі за БЧБ-штаны, паклікала на выбары і сфатаграфавалася з Дудко

Гродзенка Любоў Сарлай, якую яшчэ летась судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і некалькі разоў затрымлівалі на мітынгах, заклікала ісці на выбары дэпутатаў і сфатаграфавалася з Яўгенам Дудко, былым прэс-сакратаром УУС Гродзенскага гарвыканкама.

«Голосуем, исключительно, за достойных кандидатов 👌», — падпісала яна фота ў Instagram. І дадала хештеги #25февраля і #обожаювыборы. Любоў заклікала галасаваць за дырэктара гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Андрэя Анісімава. Менавіта з «Белпошты» Любоў звольнілі ў 2021 годзе за прагул. Тады гродзенка хацела ўзяць адгул на 25 сакавіка, калі адзначаецца Дзень Волі, але ёй яго не далі.

Любоў Сарлай. Фота: Instagram гродзенкі

Фота з Яўгенам Дудко яна падпісала #обожекакоймужчина і #малиновоеваренье. Дудко з прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама перайшоў у Гродзенскую абласную арганізацыю фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама», дзе стаў намеснікам старшыні савета. У 2020 годзе ён быў на акцыях пратэсту і сачыў за затрыманнямі.

Любоў Сарлай. Фота: Instagram гродзенкі

Чытайце таксама: УУС забараніла публікаваць эфір з міліцыянтам, які не адказваў на нязручныя пытанні. Але яго ўсё роўна можна паслухаць

Гродзенцы, якія не ведалі пра змену грамадска-палітычнай пазіцыі Сарлай, дзівяцца ў каментарах.

«Свайму сябру Дудко перадавай вітанкі ад сапраўдных гарадзенцаў. Можа ён не толькі з прадажнымі будзе фоткацца», — напісала палітэмінгрантка Юлія Сліўка. Некаторыя каментары, напрыклад, журналіста Руслана Кулевіча, Любоў ужо выдаліла. На іншыя адказвае смайлікамі.

Што паўплывала на змену пазіцыі Любові, невядома. Да гэтага Любоў удзельнічала ў забегах, арганізаваных уладамі, у якіх, як правіла, удзельнічаюць і сілавікі. Але зусім ужо непрыкрыты камінг аўт здзейсніла 9 лютага.

У 2020-м праславілася БЧБ-штанамі

Любоў неаднаразова затрымлівалі і судзілі пасля выбараў 2020 года. Спачатку яе затрымалі 31 кастрычніка 2020 года. Потым праваахоўнікі склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах за фота ў Instagram. Некаторыя справы спынілі за заканчэннем тэрміну даўнасці. Вядомай стала гісторыя пра штаны з БЧБ-лампасамі - за шпацыр у іх дзяўчына выплаціла штраф у 20 базавых велічынь (тады — 580 рублёў).

У красавіку 2023 года Любоў аштрафавалі на 30 базавых велічынь за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Чытайце таксама: Справу аб «самапікетуючых» штанах Любы Сарлай разгледзіць абласны суд. Гродзенка абскарджвае штраф у 580 рублёў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024