Навіны

Уладзімір Каранік загаварыў па-кітайску: яго ўважліва слухала ігуана Ася

Уладзімір Каранік запісаў відэавіншаванне з Новым годам, але чамусьці на пачатку лютага. Справа ў тым, што запісваў ён яго для кітайцаў, якія сёлета пачынаюць адзначаць свой традыцыйны Новы год (інакш Свята вясны) 10 лютага.

З кожным словам Караніка ўсё больш уважліва слухала запрошаная ў студыю ігуана Ася з гродзенскага заапарка. Чыноўнік назваў яе жывым сімвалам года зялёнага драўлянага дракона (гэта сімвал 2024 года па ўсходнім календары).

«Гэта разумная, незалежная, добрая і ўважлівая жывёла, упэўненая ў сабе, спакойная, пільная і хуткая», — нахвальваў Каранік ігуану Асю. Праўда, пасля гэтай пахвалы Ася крыху засумавала.

Уладзімір Каранік выказаў надзею, што новы год па месячным календары стане годам «пашырэння стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем», прынясе ўзаемавыгадныя праекты на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.

Выступленне Караніка суправаджалася субтытрамі на кітайскай. А ў канцы ён нават сказаў адну фразу на гэтай мове.

Цяпер па ўсходнім календары надыходзіць 4721 год. Кітайцы будуць святкаваць яго надыход з 10 па 24 лютага. Гэта свята месяцовага календара, таму кожны год яго даты ў грыгарыянскім календары мяняюцца.

Кітайцы пакінулі ў Гродне няўдалы праект

Гродзенскія ўлады звязвалі вялікія надзеі на адраджэнне гатэля «Гродна» з кітайскім інвестарам. Ён выкупіў 16-павярховы будынак у 2016 годзе, але да 2020 года рэканструкцыю прыпынілі. У 2024-м стала зразумела, што грошай у кітайскіх уладальнікаў няма. Рэканструкцыю гасцініцы будуць завяршаць у рамках інвестыцыйнай праектаў па праграме «Беларусь гасцінная».

Яшчэ адзін кітайскі інвестар наведваўся ў 2023 годзе ў Свіслацкі раён. Там ён прыглядаў пляцоўку для адкрыцця майнінг-фермы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024