Лідчанін напісаў на будынку ўласнай майстэрні «Живе Беларусь» (менавіта так было напісана ў рашэнні суда — Hrodna.life). Суд палічыў, што гэта пікетаванне без дазволу мясцовага райвыканкама.
Справу разгледзелі ў судзе Лідскага раёна 26 студзеня. Мужчыну судзілі паводле арт. 24.23 ч.1 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».
Ён ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Мужчына прызнаў віну.
Яго аштрафавалі на 20 базавых велічынь (800 рублёў).
Чытайце таксама: Лозунг «Жыве Беларусь» прызналі нацысцкім. На колькі гадоў за яго будуць саджаць?
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…