Лідчанін напісаў на будынку ўласнай майстэрні «Живе Беларусь» (менавіта так было напісана ў рашэнні суда — Hrodna.life). Суд палічыў, што гэта пікетаванне без дазволу мясцовага райвыканкама.

Справу разгледзелі ў судзе Лідскага раёна 26 студзеня. Мужчыну судзілі паводле арт. 24.23 ч.1 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Ён ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Мужчына прызнаў віну.

Яго аштрафавалі на 20 базавых велічынь (800 рублёў).

Чытайце таксама: Лозунг «Жыве Беларусь» прызналі нацысцкім. На колькі гадоў за яго будуць саджаць?