Завуча па выхаваўчай рабоце СШ № 1 з Бярозоўкі Алу Чуйко звольнілі з працы пасля таго, як асудзілі за падпіскі на дэмакратычныя каналы. Да гэтага яе збіраліся ставіць на працу ў выбарчую камісію на адзіны дзень галасавання.

Ала Чуйко была ў выбарчай камісіі на рэферэндуме 2022 года, і яе збіраліся паставіць у камісію 25 лютага 2024 года на выбары дэпутатаў, паведамляе Telegram-канал «Затрыманні, суды ў Лідзе» са спасылкай на свае крыніцы.

Падпіскі на дэмакратычныя каналы ў яе знайшлі, калі пачалі правяраць яе сацсеткі і лаяльнасць рэжыму. Жанчыну затрымалі 30 студзеня і далі штраф 30 базавых велічынь (1200 руб.) за захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 19.11 КоАП Беларусі).

Жанчыну затрымалі разам з сакратаркай Святлану Козел, якую пакаралі такім жа штрафам. Іх затрымлівалі проста ў школе. «Школьнікі былі ў шоку, калі затрымліваць у школу прыйшлі пяць здаровых мужчын. <…> Што цікава, завуч зарэкамендавала сябе як ябацька, але яе гэта не выратавала ад адказнасці!», — пісаў тады канал.

Чытайце таксама: Настаўнік з Гродзенскага раёна сабраўся ісці на павышэнне. Яго «праверылі» сілавікі - і затрымалі (абноўлена)