Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенцаў судзяць за атрыманне замежнай дапамогі

На 16 лютага вядома пра мінімум чатыры суды над гродзенцамі за атрыманне замежнай дапамогі. Гэта палітвязні на «хіміі» і іх блізкія. Таксама штрафы атрымалі блізкія палітвязняў і аштрафаваныя ў Наваградку і Лідзе.

16 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна судзяць трох жыхароў. У якасці артыкула КаАП стаіць «Дэкрэт № 7 — Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2021 № 7». Менавіта ён рэгулюе атрыманне замежнай дапамогі. Раней затрыманых за замежную дапамогу судзілі паводле арт. 24.15 ч.2 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе».

Судзяць Сяргея Маланчука — жыхара Гродна, асуджанага на два гады «хіміі» па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады. Ён адбывае пакаранне ў ПУАТ-46. Суддзя — Максім Галубовіч.

Сяргей Маланчук.
Сяргей Маланчук. Фота: «Вясна»

Таксама судзяць Таццяну Цяраневіч. Магчыма, гэта сваячка Уладзіміра Цярэневіча, намеснік старшыні прафсаюза «Гродна Азот», які атрымаў 12 гадоў калоніі. Суддзя — Уладзімір Пазняк.

Уладзімір Цераневіч у судзе
Уладзімір Цераневіч у судзе. Скрыншот Hrodna.life

Той жа суддзя судзіць Голуба Аляксандра Веніямінавіча.

15 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна судзілі Яўгена Асіпчыка. Гэта палітвязень, якога асудзілі за мітынгі на тры гады «хіміі». У канцы лютага 2023 года яго перавялі ў гродзенскую ПУАТ № 24. Суддзя — Алена Тоўсцік-Самойла.

Яўген Асіпчык.
Яўген Асіпчык. Фота: «Вясна»

Рэйды па палітвязнях і іх блізкім правялі 23 студзеня. Паведамлялася, што КДБ валодае інфармацыяй з «Еўраопта» аб прадуктовых кошыках, якія закупляліся ў рамках праекта «INeedHelpBY», які прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем. У Гродне паведамлялі пра затрыманне шасці чалавек. Фігурантам падобных спраў у вобласці далі штрафы і пастанавілі вярнуць грошы, атрыманыя з-за мяжы. Напрыклад, лідчанцы ў дэкрэце і жонцы палітвязня трэба будзе аддаць дзяржаве $ 5,6 тыс.