Навіны

Першая ў Беларусі «Выгода»: «Алми» на Альшанцы ажыў і змяніў назву

Былы «Алми» на Альшанцы адкрываецца пасля абнаўлення і рэбрэндынгу. Зараз там будзе дыскаўнтэр ад «Алми» — «Выгода». Гэта першая ў Беларусі крама сеткі пад такой назвай.

Абноўлены супермаркет пачне працаваць з 22 лютага і адчыніць дзверы ў 14.00. На плошчы амаль 400 кв. м размесцяць больш за 800 найменняў тавараў, у тым ліку нехарчовыя, піша NewGrodno са спасылкай на прадстаўніка сеткі.

Для акцыйных тавараў вылучаць спецыяльную зону «Паспей купіць». Там можна будзе знайсці тавары для дома, сада, догляду і прыгажосці. Кожны тыдзень асартымент зоны будуць абнаўляць. Пакупнікі змогуць скарыстацца трыма касамі.

Час працы крамы — з 9.00 да 21.00, без выхадных.

Адкуль узялася новая крама?

Крама на Агінскага, 22 закрылася ў студзені 2024 года. Пры краме размясцілі аб’яву, што гэта часова. Пры гэтым у спісе гродзенскіх магазінаў на сайце сеткі «Алми» крамы на Агінскага няма.

Раней стала вядома, што расійскі ўласнік сеткі «Алми» закрыў свае арганізацыі ў Расіі і «трансфармуе» бізнес у Беларусі - частку пераводзіць у дэвелаперскую схему. Гэтыя перамены не звязаныя з пастановай 713 [аб рэгуляванні цен — Hrodna.life], падкрэсліў тады кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў.

Стваральнік сеткі «Алми» у Беларусі і Расіі Аляксандр Зарыбка родам з Пінска. Група кампаній з’явілася ў 2006 годзе. У 2016 годзе Зарыбка прадаў апошнія 30 расійскіх «Алми». Тады ж нідэрландская кампанія SPAR International падала даччынай кампаніі Almi Group ЗАТ «Юніфуд» ліцэнзію на кіраванне брэндам SPAR у Беларусі. У Гродне SPAR адкрылі ў 2019 годзе на вуліцы Пушкіна. Цяпер беларуская старонка SPAR не працуе.

Зараз у Гродне засталося пяць крамаў «Алми».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024