Навіны

Нерухомасць тыдня: дом на 200 «квадратаў» у Зарыцы з гульнявым пакоем

У Гродне прадаецца двухпавярховы дом на вул. Ваньковіча ў Зарыцы. Тут тры «гатовыя пакоі» і адзін — пад аздабленне. Таксама ёсць гульнявы пакой. У кухні і санвузлах — цёплая падлога. Ёсць тэраса. Чорныя сцены ў кухні суседнічаюць з колерам дрэва і ярка-чырвонай мэбляй. Пакоі адрозніваюцца: ад белага мінімалізму да пераклічак сіняга і цэглы з каменем.

Дом пабудавалі ў 2019 годзе. Агульная плошча — 204,5 кв. м. Двухпавярховы дом складаецца з кухні, гасцінай на першым паверсе і трох пакояў і гульнявога пакоя — на другім. На другім паверсе ёсць ванная, на першым — сумешчаны санвузел. Ёсць яшчэ пакой на прамежкавым паверсе над гаражом — пад чыставое аздабленне.

На кухні выкладзеная падлога з падагрэвам. На сценах — дэкаратыўная тынкоўка. Мэбля зроблена з ясеня і керамаграніту. Стальніцу зрабілі з дуба, а на кухонным востраве размясцілі штучны камень. На вокнах — шторы-плісэ. Тут выкарыстоўвалі рознаўзроўневае асвятленне, у тым ліку — убудаваныя гіпсавыя свяцільні «кратэр». З тэхнікі ў тым ліку — новая посудамыйная машына Bosch.

У санвузлах — цёплая падлога. Тут іспанская плітка, падваконнік з натуральнага каменя, стальніца з дуба на металічным падстоллі. Лесвіца і падлогі другога паверха зроблены з дуба.

У перадпакоі - марозаўстойлівыя ўваходныя дзверы, падлога з падагрэвам, дэкаратыўная цаглінка, італьянская дэкаратыўная тынкоўка, буйнафарматнае люстэрка.

Таксама ёсць ацяпляны гараж і топачная з нямецкім катлом Vaillant, бойлерам, помпай. Падлучаны тэрмарэгулятар: тэмпературу ў доме можна наладжваць праз Wi-Fi. Вадаправод, электразабеспячэнне, газазабеспячэнне — цэнтральнае. Каналізацыя — мясцовая. Ёсць рэшткі будаўнічых матэрыялаў для завяршэння аздобных прац.

Разам з домам ідзе зямельны ўчастак на 9, 94 сотак. Там ёсць кветкі, дэкаратыўныя дрэвы і кусты, пладовыя дрэвы. Завезлі ўрадлівы грунт.

Мэбля застаецца ў кухні, санвузле. Двухспальныя ложкі з артапедычнымі матрацамі (дзве з дуба, адна — масіў гевеі) — па дамоўленасці.

Дом на Ваньковіча. Фота: «Магазин недвижимости»

Кошт — $ 150 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: олдскульная кватэра са скуранай канапай у цэнтры

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024