Навіны

У Гродне пачалі вырабляць копію літоўскага шакоціса — яна ўжо перамагла на «дзіцячых выбарах»

Вытворчасць тортаў пад брэндам King Cake запусцілі на Азёрскай шашы ў Гродне. Торты, падобныя да традыцыйнай літоўскай выпечкі шакоціс, гатуюць уручную і выпякаюць на адкрытым агні.

Кожны слой торта запякаюць на адкрытым агні асобна — такім чынам робіцца да 20 слаёў. Захоўвацца ласунак можа да 30 сутак. Для ўпакоўкі выкарыстоўваюць экалагічныя матэрыялы на аснове цэлюлозы.

Прадукуе торт пад брэндам King Cake прадпрыемства «Белкандытар». Купіць яго можна ў гандлёвым доме «Баторыя». Кілаграмовы торт каштуе 38,19 рублёў. Плануецца, што такія торты будуць прадаваць і ў іншых гандлёвых сетках горада.

Торт традыцыйны для Гродзеншчыны

Такога тыпу торт — характэрны для нашага рэгіёна. У Літве ён называецца шакоціс, у Польшчы сэнкач, а на Гродзеншчыне ёсць свой аналаг — банкуха, якую вырабляюць у Свіслачскім раёне. У 2019 годзе торт банкуха ўпісалі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Тортам частавалі ў Адзіны дзень галасавання

Торт King Cake ад «Белкандытара» атрымаў сертыфікат «Знак якасці прадукцыі для дзяцей», бо ўдзельнічаў у «выбарах» 25 лютага. Тады ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі вырашылі стварыць дзіцячы ўчастак для галасавання, дзе прапаноўвалі выбраць не кандыдата ў дэпутаты, а самы смачны ласунак. King Cake апынуўся адным з пераможцаў.

Чытайце таксама: Драўляны будынак у Новым свеце «ажыў»: у ім прадаюць вырабы з мяса і фермерскі сыр

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024