У Гродне на вуліцы Міцкевіча, 2 адкрылася крама Cheese & Bacon. Там можна набыць крафтавыя сыры з фермерскага малака, а таксама мясныя дэлікатэсы ўласнай вытворчасці. Пра краму ў сторыз свайго Instagram расказала блогерка Анастасія Яроцкая.

Драўляны будынак у Новым свеце “ажыў”: у ім прадаюць вырабы з мяса і фермерскі сыр
Крама Cheese & Bacon. Крыніца: donbacon.by

Крама размяшчаецца ў падвале будынка на скрыжыванні вуліц Міцкевіча і Мітрапаліта Філарэта. Яе вясной 2023 года адкрыў гродзенскі гумарыст тэатра «Канкан» Аляксандр Лахнюк, які займаецца вытворчасцю мясной прадукцыі пад брэндам «Дон Бекон» (Don Bacon). Таксама там можна набыць вырабы сямейнай сыраварні King of cheese.

Відэа са сторыз Настассі Яроцкай

У асартыменце «Дон Бекон»: мясныя чыпсы (іх называюць джэркі) з курыцы і свініны, кабаносы розных смакаў, паляндвіца, хатнія каўбаскі, салёная свіная грудзінка. Таксама мясная крама прапануе падарункавыя боксы і нават сертыфікаты. Летам прадаюць ліманат уласнай вытворчасці.

Час працы крамы — штодзённа з 12.00 да 19.00

сямейная сыраварня King of cheese з Гродна прадукуе розныя сыры - рыкоту, бурату, фету і іншыя
Вітрына з сырамі ад сямейнай сыраварні King of cheese з Гродна. Фота: newgrodno.by
Заснавальнік "Дон Бекон" - акцёр і дырэктар тэатра гумару "Канкан" Аляксандр Лахнюк
Заснавальнік «Дон Бекон» — акцёр і дырэктар тэатра гумару «Канкан» Аляксандр Лахнюк. Фота: newgrodno.by
крама Cheese and bacon на Міцкевіча ў Гродне
Падарункавы мясны набор у краме Cheese and bacon. Фота: instagram.com/donbacon.by

У міжваенныя часы там таксама была крама

Будынак, дзе размяшчаецца крама, на скрыжыванні вуліц Міцкевіча і Мітрапаліта Філарэта пабудавалі каля 1924 года. У міжваенныя часы там размяшчалася так званая «крама Яблонскага».

Прадукцыю King of cheese можна набыць не толькі на Міцкевіча, 2. Сыры і іншыя фермерскія прадукты ў Гродне прадаюць у прасторы «Фальварак».

Драўляны будынак у Новым свеце “ажыў”: у ім прадаюць вырабы з мяса і фермерскі сыр
Будынак на вуліцы Міцкевіча, 2. Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: