Навіны

У Гродне адрамантуюць міліцэйскую паліклініку — знасілася на 36%

У Гродне збіраюцца мадэрнізаваць паліклініку МУС па вул. Астроўскага, 3. Зараз выбіраюць падрадную арганізацыю на выкананне праектна-пошукавых работ.

На вул. Астроўскага, 3 размяшчаецца будынак «спецыялізаванага аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг». Тут знаходзіцца медслужба Дэпартамента фінансаў і тылу МУС па Гродзенскай вобласці.

Што зробяць?

  • мадэрнізацыю сістэмы прытокава-выцяжной вентыляцыі;
  • усталююць кандыцыянеры ў памяшканнях,
  • заменяць аконныя блокі тэхнічнага паверха;
  • рамонт сістэмы ацяплення;
  • рамонт сістэмы пажаратушэння;
  • заменяць унутраныя сеткі электразабеспячэння і абсталявання;
  • заменяць сеткі водазабеспячэння і водаадвядзення;
  • заменяць дахавае пакрыццё;
  • рамонт вонкавай гідраізаляцыі падмуркаў,
  • заменяць адмосткі з уладкаваннем гідраізаляцыйнага пласта;
  • усталююць гаўбечныя вітражы;
  • афарбуюць фасад;
  • заменяць ўваход;
  • добраўпарадкуюць тэрыторыю (замена агароджы, варот, пакрыцця, уладкаванне парковачных месцаў);
  • заменяць перагародкі;
  • адрамантуюць калідоры, кабінеты, лабараторыі, падвалы;
  • часткова заменяць дзвярныя блокі;
  • заменяць пажарную і ахоўную сігналізацыю;
  • абсталююць памяшканне для сервернай;
  • заменяць сеткі ВОЛС;

Пры мадэрнізацыі забяспечаць бесперапыннае ўніверсальнае безбар’ернае асяроддзе. Таксама зробяць сістэму электроннай чаргі.

Будынак пабудавалі ў 1986 годзе. Яго фізічны знос вызначылі ў 36%. Закупку праводзіць ведамства. На дакументацыю на мадэрнізацыю збіраюцца выдаткаваць 550 000 рублёў з рэспубліканскага бюджэту. Работы правядуць з 8 красавіка па 31 кастрычніка 2024 года. Работы па рамонце плануюць пачаць у красавіку 2025 года.

Чытайце таксама: У старадаўнім будынку УУС у Гродне правядуць рамонт. Праводку і выключальнікі зробяць у стылі рэтра

Падзяліцца

Апошнія запісы

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024