Участак па вуліцы Будзёнага ў раёне дамоў 42−44 прадаюць пад узвядзенне будынка грамадскага прызначэння. Забудоўшчыка абавяжуць таксама добраўпарадкаваць і бераг Гараднічанкі з боку надзела.
Паводле ўмоў аўкцыёну, там могуць з’явіцца аб’екты адміністрацыйнага і (або) адміністрацыйна-гандлёвага, фінансавага прызначэння; аб’екты грамадскага харчавання, гатэль, медыцынскі або сацыяльны цэнтр. Згодна з дэтальным планам гістарычнага цэнтра Гродна, зацверджаным у 2022 годзе, тут да 2030 года збіраліся пабудаваць гасцінічны комплекс.
Пачатковы кошт складае 123 тысячы рублёў ($ 38 тысяч).
Адрас новага будынка будзе Будзёнага, 44А. Пераможца аўкцыёну атрымае права арандаваць зямельны надзел плошчай 0,4448 га на 50 гадоў.
Абмежаваная вышыня будучай пабудовы: яна не можа перавышаць максімальную адзнаку даху будынка па вуліцы Будзёнага, 46. Участак пад будаўніцтва знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра Гродна — матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Забудоўшчыку трэба будзе добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю. Да яе аднеслі і бераг ракі Гараднічанка (з боку ўчастка), і працяг вуліцы Студэнцкая да скрыжавання з вуліцай Будзёнага, уключаючы праезд і ходнікі.
Аўкцыён прызначаны на 23 красавіка 2024 года. Заявы на ўдзел будуць прымаць да 17 красавіка 2024 года.
Пра аукцыён па продажы гэтага ўчастка стала вядома яшчэ ўлетку 2023 года. Тады таргі збіраліся прызначыць на кастрычнік-лістапад мінулага года.
Раней на гэтым месцы размяшчалася першая гродзенская электрастанцыя 1912 года. Яе знеслі ў 2009 годзе, з таго часу ўчастак пуставаў, а праход ад вуліцы Студэнцкай да Будзёнага быў закрыты шмат гадоў. У 2016—2017 гадах тагачасны старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой абяцаў пабудаваць на гэтым участку гатэль Ibis французскай кампаніі Accor hotels. Але праект так і не рэалізавалі. У лютым 2019 годзе праходзілі грамадскія абмеркаванні: там вырашылі пабудаваць офісны цэнтр, а ў перспектыве разглядалі будаўніцтва гасцініцы і студэнцкага інтэрната.
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…