Навіны

Ваенкамат Гродна праводзіў закупкі з парушэннямі: набываў канцылярыю ў некалькі разоў даражэй

Больш за 110 тыс. рублёў ($ 30 000) з дзяржбюджэту выдаткаваў ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці на патрэбы тэрытарыяльнай абароны. Для яе куплялі пластылін, алоўкі, чарніла, сшыткі і іншае — усё з парушэннем закону. Закупкі адбываліся ў 2020 годзе. Знайшоў і прааналізаваў парушэнні праект «Адкрытыя закупкі».

Цану завысілі амаль у 7 разоў

У траўні 2020 года камісарыят тройчы за дзень закупаў канцылярскія тавары. Сярод іх былі алоўкі, крэйда, штодзённікі, папера, карэктары і пластылін. Агульная сума закупак склала больш за 22 тыс. рублёў (на момант закупкі ў 2020 годзе — $ 9,2 тыс. альбо 818 базавых велічынь). І ва ўсіх закупках пастаўшчыком была фірма «Адаст», якая валодае крамай «Всё для офиса».

Пры першай закупцы з прадаўцом заключылі дамову на 8000 рублёў, нягледзячы на тое, што гандлёвая прапанова была на 1,6 тыс. рублёў. Падчас другой закупкі ў той жа дзень з «Адаст» заключылі дамову на 8000 рублёў, хаця прапанова была на 665 рублёў. Падчас трэцяга тэндара дамову заключылі зноў на 8000 рублёў пры прапанове на 1367 рублёў. То бок, цану закупкі завысілі агулам у 6,6 разоў: маглі купіць усё за 3632 рублі, але вырашылі заплаціць 24 000 рублёў.

Падобныя тры закупкі адбыліся ў лістападзе 2020 года. Камісарыят заключаў з «Адаст» дамовы на 6000 рублёў, але сумы прапаноў былі меншыя.

Толькі адзін прадавец канцылярскіх тавараў у Беларусі?

Усе гэтыя закупкі ваенкамат Гродзенскай вобласці праводзіў як закупкі з адной крыніцы, фактычна без канкурэнцыі. Хаця агульная сума закупак такая, што пры правільнай працэдуры трэба было б праводзіць сапраўдны тэндар на конкурснай аснове.

Аднак камісарыят проста выбраў фірму «Адаст». Паводле заўвагі да закупкі, у камісарыяце ў пачатку 2020 года быццам бы разглядалі і іншых пастаўнікоў канцылярскіх тавараў. Іх прапановы не паказалі, але быццам бы яны былі менш выгадныя за прапанову «Адаст».

Што парушыў камісарыят?

«Адкрытыя закупкі» канстатавалі, што ў 2020 годзе прайшлі дзве серыі закупак з ідэнтычнымі парушэннямі:

  1. Не было вывучэння кан’юнктуры рынку.
  2. Від працэдуры закупкі выбраны неправамерна.
  3. Дагаворы заключаліся на большую суму, чым указана ў прапанове, хаця колькасць тавару не павялічвалася.
  4. Усе дагаворы атрымала фірма «Адаст» без канкурэнцыі, гэта значыць, неправамерна.

Чым займаецца тэрабарона, якой патрэбен пластылін

У Беларусі войскі тэрытарыяльнай абароны маюць дапаможнае значэнне. Яны складаюцца з асобаў, якія прайшлі вайсковую службу і знаходзяцца ў запасе. Гэтыя войскі збіраюць толькі падчас вайны альбо ў перыяд напружанай вайскова-палітычнай сітуацыі.

У 2023 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб народным апалчэнні». Узброеныя атрады павінны будуць стаць рэзервам тэрытарыяльнай абароны ў выпадку ўвядзення вайсковага стану.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024