Навіны

Затрыманне за фота вайскоўцаў, завочныя суды, штраф за прадукты. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

19-гадовага хлопца з Гродна затрымалі за фатаграфіі вайсковай тэхнікі. Супраць яшчэ трох гродзенцаў распачалі завочныя крымінальныя справы. Маці палітвязня аштрафавалі за прадукты на € 80 ад «INeedHelpBY». Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 25 па 31 сакавіка.

34 суды

Аб 34 судовых рашэннях за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Гродне, Навагрудку, Лідзе, Ашмянах, Шчучыне, Мастах. Як правіла, рашэннем суда сталі штраф у 30 базавых велічынь (1200 рублёў) альбо арышт на 10 сутак.

Затрыманні

  • У Гродне затрымалі 19-гадовага Кірыла Гаўрылава. Сілавікі прыехалі ў лес з пальбой, дзе хлопец нібыта спрабаваў забраць $ 200 са схованкі. Іх ён атрымаў за фатаграфіі вайсковай тэхнікі ад прыяцеля сябра, які ваюе ва Украіне. Затрымалі яго яшчэ 20 сакавіка.
  • У Гродне затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка. Ён пакінуў «негатыўныя» каментары пра РФ пасля тэракту ў «Крокус Сіці Хол», заклікаў бамбіць расійскія гарады і абразіў Лукашэнку і сілавікоў.
  • Шчучынец пакінуў некалькі каментароў пра тэракт у «Крокус Сіці Хол». Яго затрымалі. Відэа апублікаваў Telegram-канал «Пульс Гродно». Хлопца назвалі «сатаністам» і «анархістам» з-за яго татуіровак.
Кірыл Гаўрылаў. Скрыншот Hrodna.life
Андрэй Слізевіч. Скрыншот Hrodna.life
Затрыманы ў Шчучыне. Скрыншот Hrodna.life

Новыя «экстрэмісты»

Марозаў Дзмітрый Пятровіч з Ваўкавыска і Варашэнь Уладзімір Мяфодзьевіч з Гродна 29 сакавіка папоўніў спіс «экстрэмістаў».

Новыя палітвязні

Арцём Мілашэвіч з Гродна прызнаны палітвязням пасля вызвалення без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды.

«Стаўлюся дрэнна, але не здзіўлены». Супраць блогера з Гродна распачалі крымінальную справу

Супраць Валерыя Руселіка (daroha), гродзенскага журналіста і блогера распачалі крымінальную справу. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook 26 сакавіка 2024 года. «Даведаўся на днях, што супраць мяне ў Беларусі ўсчатая крымінальная справа. Ходзяць па блізкіх, распытваюць. Падрабязнасцяў не ведаю», — напісаў блогер. У яго няма здагадак, па якім артыкуле на яго завялі справу.

Валер Руселік. Скрыншот: YouTube-канал daroha

Вадзім Саранчукоў і Алесь Кіркевіч патрапілі пад спецвытворчасць. Што ім пагражае?

Яшчэ двое гродзенцаў патрапілі пад спецвытворчасць. Гэта Вадзім Саранчукоў і Алесь Кіркевіч. Працэс супраць іх пачалі 29 сакавіка. Абодвух абвінавачваюць па ч.1, ч.2 артыкула 361−4 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». І Кіркевіч, і Саранчукоў эмігравалі з Беларусі.

Вадзім Саранчукоў. Крыніца: mostmedia.io
Алесь Кіркевіч з кнігай «Самурай». Фрагмент афішы з прэзентацыі твора

Гродзенскія суды за год прызналі экстрэмісцкімі 59 рэсурсаў

Пракуроры ў Гродзенскай вобласці маніторылі сацсеткі і Telegram-каналы і знайшлі 62 «экстрэмісцкіх» рэсурса за 2023 год і пачатак 2024. Яны накіравалі іх у гродзенскія суды. 59 рэсурсаў ужо прызналі экстрэмісцкімі.

У Гродне судзілі маці палітвязня. Яна атрымала прадуктаў на € 80

Пенсіянерку Ірыну Панасік аштрафавалі за атрыманне замежнай дапамогі. Яна атрымала прадуктовы набор ад «INeedHelpBY», які купілі праз інтэрнэт-краму «Еўраопт». Верагодна, гэта маці палітвязня Валянціна Панасіка, асуджанага на шэсць гадоў калоніі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024