Навіны

Нерухомасць тыдня: кватэра з выглядам на Нёман і Румлёва ў доме на могілках

Побач з цэнтрам Гродна прадаецца чатырохпакаёвая кватэра з відам на Нёман і Румлёўскі парк па 2-м завулку Белуша, 3. Жыхары засяліліся год таму і вырашылі прадаць кватэру. Яе можна купіць з мэбляй і тэхнікай. Фішка кватэры — адкрытыя цагляныя сцены.

Гасціную аб’ядналі з адной з двух лоджый. У лоджыі панарамныя вокны — адтуль можна глядзець на Нёман, седзячы ў арэлях-гняздзе. На кухні застаецца тэхніка і сістэма ачысткі вады. У спальні ёсць убудаваная гардэробная. Астатнія два пакоі - дзіцячыя. Там мэбля з масіва дрэва. На адной са сцен можна маляваць — налепленая крэйдавая дошка.

Кватэра знаходзіцца на пятым паверсе 9-павярхоўкі. Агульная плошча — 81,4 м² .Уладальнікі цалкам замянілі праводку і сантэхніку, усталявалі міжпакаёвыя дзверы, праёмы і падваконнікі з масіва дрэва. Сцены пафарбавалі фарбай, якую можна мыць. На падлозе — ламінат і керамічная плітка.

Кватэра на Белуша. Фота: Realt

Дом — 1982 года пабудовы. Ён часткова стаіць на старых лютэранскіх могілках. Побач — вайсковыя могілкі, якія цяпер жыхары часта выкарыстоўваюць як парк для прагулак. Лесвічная клетка ў пад’ездзе пафарбаваная ў вясёленькі бэзавы колер.

Побач з домам — Скідзельскі рынак, школа, дзіцячы сад. У самім доме ёсць прадуктовы магазін. Дом прымыкае да новага мікрараёну на вуліцы Лідскай з сучаснымі дзіцячымі пляцоўкамі і інфраструктурай, якая развіваецца. Ёсць падвал і металічны гараж.

Кошт — $ 84 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: трошка з лаканічным дызайнам і варкаўт-пляцоўкай у двары

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024