Гродзенскага рыэлтара затрымалі за каментары ў Telegram-каналах і адпраўку інфармацыі ў чат-боты «Беларусі галаўнога мозгу» і Nexta. Відэа з ім апублікаваў мясцовы Telegram-каналаў сілавікоў. «Медыязона» апазнала ў затрыманым Рамана Смірнова, дырэктара «Гродзенскага агенцтва нерухомасці».
На камеру мужчына гаворыць, што яго ўжо затрымлівалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Па якім артыкуле затрыманы мужчына і дзе зараз знаходзіцца, невядома.
У затрыманні Смірнова ўдзельнічалі байцы атрада спецыяльнага прызначэння «Тайфун». Атрад стварылі ў Гродне ў траўні 2023 года для «барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі,
незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі, а таксама для ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы».
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…