Навіны

Побач з кірхай адкрыюць «Гараж», дзе будуць наліваць алкаголь і праводзіць дыскатэкі

Гродзенскі бар «Гараж» пераязджае на вуліцу 1 Мая. Яго плануюць адкрыць у будынку фабрыкі «Элод». Адпаведную шыльду размясцілі на ўваходзе ў памяшканне.

Дзе спачатку працаваў бар «Гараж»

Бар «Гараж» адкрылі ў снежні 2021 года. Ён размяшчаўся на вуліцы Вялікая Альшанка, 1. Уладальнікі ўстановы пазіцыянуюць яго як «першы бар у мікрараёне Альшанка». Там праводзілі дыскатэкі, святочныя вечарыны да Новага года, 14 лютага, 8 сакавіка, Хэлоўіна, а таксама рэтра-дыскатэкі. Акрамя гэтага, там можна было паспяваць у караоке. Зараз у шапцы профілю ў Instagram напісана, што бар часова не працуе. Апошні пост на старонцы бара апублікавалі ў красавіку 2023 года.

Што яшчэ знаходзіцца па гэтым адрасе

У будынку на вуліцы 1 Мая, 7 раней размяшчалася фабрыка «Элод», на якой шылі адзенне. Зараз там вытворчасць пальчатак фабрыкі «Акцэнт». Сёння там размяшчаюцца фотастудыі LUNA і Estetika, трэнажорная зала «Павуціна», крамы «Светофор» і FixPrice і школа вокала Voice On. Таксама ў будынку здаюць у арэнду памяшканні для офісаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024