Спіс гродзенскіх садоў не на прыватнай тэрыторыі і асяродкаў пладовых дрэў, якія квітнеюць вясной, склаў канал Urban Hrodna. На выхадных можна наведаць гэтыя месцы, пакуль яшчэ не позна.

Асяродкі веснавой квецені і месцаў для прыгожых фота ў Гродне:

  • за Новым замкам (яблыневы сад);
  • на вул. Каложа за д. 12/1 (пладовы сад);
  • у парку Жылібера (алея «гродзенскай сакуры» ў даліне Гараднічанкі);
  • каля Гараднічанкі - сцежка паміж мостам ля філфаку і Ажэшкі, 15 (арка);
  • за будынкам Гродзенскага гарвыканкама (тры аркі);
  • вул. Леванабярэжная каля Старога моста — схіл насупраць кафэ «Наше место» (вялікае дрэва);
  • вул. Падгорная бліжэй да вул. Маставой (дрэвы ўздоўж вуліцы);
  • сквер памяці Воінаў-аўганцаў - паміж царквой і сажалкай і каля дамоў з боку вул. Горкага (пладовыя сады);
  • вул. Урублеўскага — пладовыя дрэвы ўздоўж дамоў паміж скрыжаваннем з вул. Камарова і канцавой 15 аўтобуса;
  • лесапарк Пышкі: схіл каля пляжа «Вусікі» і дрэвы каля танцпляцоўкі;
  • вул. Дарвіна — дрэвы каля ратонды;
  • каля д. 22Б па вул. Свярдлова (невялікі сад).

Чытайце таксама: Каралеўскія паркі і ахоўныя пасадкі. Топ-7 незнакамітых месцаў Гродна, дзе можна шпацыраваць летам 2023