У мікрараёне Зарыца-5 на вул. Жырмунская збудуюць новы квартал дамоў-кватэр. Ён з’явіцца паміж Зарыцай і гаражным масівам у Грандзічах, заўважыў канал Urban Hrodna.

Квартал утвораць сем аднапавярховых тыпавых дамоў. Гэта будуць не таўн-хаўсы, а дамы з разліку адзін дом — адна кватэра.

Зарица частный дом проект
Размяшчэнне новага раёна. Крыніца: Urban Hrodna

Плошча аднаго надзела складзе 6−7 сотак. Плошча кожнага дома будзе 98 кв. м. Да кожнага дома дапасуецца тэраса ў 30 кв. м.

Сістэму ацяплення і гарачага водаснабжэння могуць збудаваць аднаго з двух тыпаў на выбар пакупніка — на базе цеплавой помпы паветра-вада, або традыцыйную на газе. Каналізацыя будзе ўладкаваная як сучасны сэптык [аўтаномная сістэма, простае ачышчальнае збудаванне, у якое праходзяць каналізацыйныя сцёкі і пакрокава ачышчаюцца — Hrodna.life].

Дамы будуць з панарамнымі вокнамі ў падлогу. Іх збудуюць у адзіным стылі, але кожны дызайн сплануюць індывідуальна.

Будоўлю плануюць пачаць у сакавіку 2023 года і завяршыць цягам паўгода.

Кошт 1 кв. м. — $ 950 па курсе (зараз гэта 2600 руб.). Таким чынам дом абыдзецца ў $ 121,6 тыс.

«Большасць жыхароў Беларусі, якія хочуць жыць у прыватным доме, за сваё жыццё пабудуюць толькі адзін дом», — цытуе канал забудоўшчыка, які такім чынам пераконвае зрабіць выбар на карысць новага квартала.

Чытайце таксама: