У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій — дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life паглядзеў на сайце Цэнтра занятасці, каму ў Гродзенскай вобласці гатовыя плаціць за працу найбольш і што патрабуецца ад кандыдатаў.

грошы деньги беларускія рублі зарплаты
Грошы. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: iStock

Дырэктар асенізацыі і біяпрыбіральняў

Самую аплочваемую вакансію прапануе гродзенская кампанія «Белсансіст», якая шукае дырэктара. Гэта кампанія займаецца асенізацыяй і біяпрыбіральнямі.

Новаму дырэктару гатовыя плаціць 8000 рублёў. Але ад кандыдата патрабуецца вольнае валоданне чатырма мовамі: літоўскай, англійскай, польскай і нямецкай. Таксама будучы дырэктар павінен мець стаж працы на кіраўнічых пасадах у прыватных фірмах.

Акрамя гэтага, у яго павінны быць правы кіроўцы катэгорыі B, наяўнасць шэнген візы і прасунуты ўзровень валодання камп’ютарам.

На АЭС не хапае кіраўнікоў

Дзве наступныя вакансіі прапануе БелАЭС. Кіраўніку змены цэха за стаўку гатовы плаціць ад 4678 да 7017 рублёў. Патрабаванне — вышэйшая адукацыі. Кіраўніку змены блока АЭС з тым жа патрабаваннем абяцаюць заробак ад 4617 да 6925 рублёў.

На «Гродна Азот» заробкі ад 4000

На «Гродна Азот» шукаюць маркетолага з вышэйшай профільнай адукацыяй і вопытам працы. Яму прапануюць 4300 рублёў.

Таксама на «Гродна Азот» патрэбен кіраўнік аддзела (намеснік). За стаўку гатовыя заплаціць ад 4233 да 5291 рублёў. Прэтэндэнт на пасаду павінен мець вышэйшую профільную адукацыю, а таксама вопыт працы ў гэтым напрамку ад пяці гадоў.

Чытайце таксама: Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?