Падкаст «Утульны горад»

Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.

  • Якім мае быць грамадскі транспарт?
  • Адкуль узяліся панэлькі?
  • Чаму да рэстаўраваных будынкаў так шмат пытанняў?
  • Калі ў кожнай сям'і ёсць аўтамабіль — гэта дрэнна?
  • Што рабіць з бяздомнымі сабакамі?
  • Ці варта сартаваць смецце, калі твае суседзі гэтага не робяць?
  • Як перасесці на ровар, калі ў нас 6 месяцаў зімы?
  • Хто адказвае за рамонт дзіцячых пляцовак?
  • Чаму мы марым аб уласнай дачы?

Аб гэтым і не толькі размаўляем з актывістамі і навукоўцамі, каб у выніку пабудаваць утульны горад.

Калі ў вас няма магчымасці праслухаць выпускі, вы можаце прачытаць іх скарочаны змест.