Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System: артысты і мэты

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць грошы для дзяцей беларускіх палітвязняў. У фестывалі бяруць удзел 14 артыстаў, і кожны прадставіць сваю новую праграму або новую частку свайго жывога выступу.

Фестываль пройдзе ў варшаўскай прасторы Kwadrat Praski у Міжнародны дзень абароны дзяцей — 1 чэрвеня. Арганізатары — музычная супольнасць Belarus Outside Sound System — прапануюць гасцям фестывалю пакінуць ахвяраванне на летнія вакацыі дзецям палітвязняў у межах праекту беларускіх фондаў «Хуткая гуманітарная дапамога». За асабліва шчодрыя данаты падораць вінілавую кружэлку з фестывальным рэйв-зборнікам ад беларускіх электронных прадзюсараў.

Света Бень выступіць разам з Сяргеем Навіцкім у новым электронным праекце WTBSK, а Анастасія Рыдлеўская ўпершыню выступіць ужывую. На фестывалі таксама выступяць Сяргей Пукст са сваім праектам Георгій Дабро, Ганна Жданава, Domsun, PocketRave і Syntrig. Дыджэйскія сэты будуць граць Schmoltz, Papa Bo Selektah, Kornej, Eye-Q, Scarlett і Uhead.

Schmoltz (Алік Хамяк) — дыджэй і прадзюсер з Гродна, выступаў у многіх барах Гродна, у Мінску, суседніх краінах, працаваў у бары Nesterka. Апошнія гады жыве ў Польшчы. Аматарам obscure leftfield disco ён вядомы дзякуючы рэлізам на лэйблах The Very Polish Cut Outs, берлінскім Bahnsteig 23, Les Yeux Orange, Visky, Superkasety і іншых.

Дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System у Варшаве
Афіша фестывалю

Belarus Outside Sound System — дабрачынны гастралюючы музычны рух, які падтрымлівае беларускіх пазажанравых артыстаў у эміграцыі і прыцягвае ўвагу да грамадска-палітычных праблем у Беларусі. У лютым 2024 года каманда праекта выпусціла зборнік аўтэнтычных электронных трэкаў ад беларускіх прадзюсераў, у якіх яны паразважалі аб пошуках нацыянальнай ідэнтычнасці. Для стварэння трэка МК420 яго прадзюсар DJ Shos выкарыстаў запіс голасу і флейты Марыі Калеснікавай. Спецыяльна да фестывалю каманда рыхтуе лімітаванае выданне зборніка на вініле.

Чытайце таксама: Як хаваўся на радзіме Церцеля, калі патрапіў на першы рок-канцэрт і адкуль у Гродне нацысты: Алесь Дзянісаў прыйшоў у падкаст да Яраслава Кірвеля