Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродзенскай вобласці можна купіць прыватнае бамбасховішча

У Росі Ваўкавыскага раёна прадаюць бамбасховішча. Аддаюць яго за адну базавую велічыню (40 рублёў). Рэдакцыя Hrodna.life знайшла яго на сайце Дзяржкамітэта па маёмасці.

Па дакументах яно праходзіць як «збудаванне спецыялізаванае грамадзянскай абароны». Яго плошча — 59,8 м². У бамбасховішчы няма вады, электрычнасці, ацяплення і каналізацыі. З якой мэтай яго можна купіць, невядома.

Валодае ім «Ваўкавыская камунальная гаспадарка».

Чытайце таксама: «Каб супраціўнік не даведаўся». Як гродзенцам знайсці бамбасховішчы, калі яны засакрэчаныя