Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Выпускны 2024 у Гродне: дата, час, праграма

З’явілася праграма першага для Гродна гарадскога выпускнога. Свята правядуць на Савецкай плошчы 14 чэрвеня.

Мерапрыемства пачнецца ў 14.00 з урачыстых цырымоній у школах, дзе выпускнікам уручаць атэстаты. Потым удзельнікі перамесцяцца на плошчу Леніна. Адтуль пройдзе шэсце выпускнікоў да Савецкай плошчы.

Асноўная частка вячэрняй праграмы стартуе ў 20:00 з цырымоніі віншавання і ўзнагароджання найлепшых выпускнікоў 2024 года. Пасля гэтага адбудзецца святочны канцэрт з удзелам выступоўцаў з Беларусі і Расіі. Вечар завершыцца феерверкам у 22:55. Па школах выпускнікі раз’едуцца ў 23:15.

Праграма свята

  • 14.00 — 17.00 — урачыстыя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі. Уручэнне выпускнікам атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі;
  • 17.00 — 17.30 — пераезд ад устаноў адукацыі да плошчы Леніна;
  • 18.40 — 19.30 — шэсце выпускнікоў ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай;
  • 19.30 — 20.00 — прэв’ю-шоу «Дарога да поспеху»;
  • 20.00 — 20.30 — урачысты пачатак мерапрыемства; цырымонія віншавання выпускнікоў; узнагароджанне лепшых выпускнікоў 2024;
  • 20.30 — 21.45 — святочны канцэрт. Выступленне артыстаў з Беларусі: Іван Зданюк, Лера Бернатовіч, Арцём Скароль, шоу-балет «Феерыя», балет Вольгі Шамровай, Мікіта Бялько і Насця Краўчанка, Тэа і Вольга Рыжыкава, Dj Vladlen;
  • 21.45 — 22.15 — выступ выканаўцы Фогеля (Расія);
  • 22.15 — 22.25 — выступ Dj Jneva;
  • 22.25 — 22.55 — выступ групы «Dabro» (Расія);
  • 22.55 — 23.00 — феерверк;
  • 23.15 — ад’езд выпускнікоў ва ўстановы адукацыі.

Чытайце таксама: «Гарадзенская вандроўка» ўжо праз тыдзень: перакрыюць цэнтр, а па вуліцах прабяжыць амаль сапраўдны «алень святога Губерта»