Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Новая кавярня Mood у Гродне на вул. Савецкіх Пагранічнікаў

Кавярня Mood рыхтуецца да адкрыцця на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Яна размяшчаецца ў міжваеннай камяніцы, якая захавалася сярод прыватнага сектара недалёка ад абласной філармоніі.

У Гродне адкрыюць кавярню ў нечаканым месцы: быццам блізка цэнтра, але пасярод прыватнага сектара
Кавярня Mood. Скрыншот: Instagram/mood.grodno

Дата адкрыцця кавярні пакуль невядомая. Уладальнікі займаюцца стварэннем «унікальнага і ўтульнага месца» — пішуць яны на старонцы кавярні ў Instagram.

Выглядае на тое, што ў кавярні будзе адно не вельмі вялікае памяшканне. Частка сцен не атынкаваныя і можна ўбачыць адкрытую цэглу. Ёсць вялікія люстэркі, а таксама высокія сталы і барныя крэслы. Сталешніцы глянцавыя, зробленыя пад мармур белага або чорнага колеру. Таксама кавярня ўпрыгожана цікавымі лямпамі і вялікай жырандоллю. У будынка ёсць невялікі задні дворык з тэрасай, куды, як вынікае з пастоў і сторы, змогуць выйсці наведнікі кавярні.

У гэтай частцы горада адчуваецца недахоп кавярняў. Бліжэйшы і адзіны канкурэнт Mood — кавярня «Наше место» на Дарвіна. Раён плошчы Савецкіх Пагранічнікаў і пачатку аднайменнай вуліцы зараз выглядае закінутым, але можа ажывіцца, калі скончыцца рэканструкцыя басейна «Лазурны».

Будынку амаль 100 гадоў

Кавярня размяшчаецца ў цагляным двухпавярховым будынку недалёка ад былога басейна «Лазурны».

Камяніцу пабудавалі ў стылі позняй эклектыкі з элементамі канструктывізму ў 1931 годзе, пісаў канал Urban Hrodna. Падчас рэканструкцыі пабудовы захавалі надпіс «A 1931 S», які быў на карнізе. Агароджу балконаў і ганка зрабілі на ўзор той, што была. Паміж паверхамі з’явіўся карніз, вокны павялічылі і падкрэслілі цёмнай апраўкай, дадалі дэкаратыўныя агароджы, дабудавалі мансарду. На галоўным фасадзе дабудавалі ганак з пандусам і агароджай. На дваравым — зрабілі задні выхад з невялічкай тэрасай.

Чытайце таксама: У будынку 1930-х у Гродне зрабілі дызайнерскі рамонт і прадаюць пад офісы за амаль $ 500 тыс.