Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Праграма на Дзень Незалежнасці ў Гродне ў 2024 годзе

Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ў Гродне ў 2024 годзе адсвяткуюць з аўтапарадам, мітынгам, канцэртам і традыцыйным феерверкам. Хэдлайнерам для святочнага канцэрта выбралі Ігара Нікалаева, расійскага спевака, пік папулярнасці якога быў у 1990-х.

Праграма Дня Незалежнасці ў Гродне

Парк Жылібера

  • 10:00−10:20 цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вуліцы Сацыялістычная-Дзяржынскага

  • 10:20−10:50 «Жывыя карціны», аўтапарад дасягненняў Гродзенскай вобласці ў розных сферах.

Плошча Леніна

  • 11:00−11:40 урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
  • 11:40−24:00 святочны канцэрт:
    • 11:45−12:45 арт-група «Беларусы» (г. Мінск);
    • 12:45−13:45 Ганна Благава (г. Мінск);
    • 13:45−15:30 народны тэатр эстрадных мініяцюр «Канкан», дуэт баяністаў «Баян-Бэнд»;
    • 15:30−16:00 мужчынскі вакальны ансамбль «Гродзенскія хлопцы» Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк»;
    • 19:00−20:00 гурт «Хіт Хантэр»;
    • 20:00−22:00 народная эстрадная студыя «Міленіум», народны эстрадны калектыў «Струны сэрца» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
    • 22:00−21.55 Ігар Нікалаеў (Расійская Федэрацыя).
  • 22:55−23:00 рэспубліканская акцыя «Праспяваем Гімн разам!».
  • 23:00−23:10 святочны феерверк.
  • 23:15−24:00 танцавальная праграма з кавер-бэндам «Цені».
  • 10:00−24:00 рэстаран пад адкрытым небам.

Плошча А.Тызенгаўза, вуліцы Сацыялістычная, Дзяржынскага

  • 12:00−18:00 «Жывыя карціны», выстава машын аўтапарада дасягненняў Гродзенскай вобласці ў розных сферах.

Парк Жылібера

Сцэна парка

  • 12:00−20:00 святочны канцэрт:
    • творчыя калектывы ветэранаў працы і Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
    • майстар-класы па розных відах танца ад Луны і Юрыя Зябкіных і народнага ансамбля танца «Мадэрн»;
    • танцавальная рэтра-праграма.

Тэрыторыя па перыметры вялікага фантана

  • 12:00−18:00 выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Пляцоўка каля Тэатра лялек

  • 12:00−18:00 моладзевая інтэрактыўная праграма «За Беларусь!».

«Швейцарская даліна»

  • 12:00−18:00 анімацыйныя праграмы, шоу роставых лялек, аквагрым, шоу мыльных бурбалак, выступы дзіцячых калектываў, бібліятэчная інтэрактыўная праграма.

Уваход у парк з боку вуліц Ажэшкі, Дзяржынскага

  • 12:00−18:00 паказальныя выступленні, майстар-класы супрацоўнікаў МНС, Гродзенскай пагранічнай групы, Дэпартамента аховы, ДАІ, міліцыі.

Ва ўсім парку будуць працаваць атракцыёны, гандаль.

Вуліца Савецкая

  • 12:00−18:00 дэманстрацыйныя пляцоўкі станаўлення і развіцця гарадскіх прадпрыемстваў, тэматычныя інсталяцыі, інтэрактыўныя зоны ўстаноў і арганізацый горада Гродна.

Плошча Савецкая

  • 12:00−18:00 «Турнір сяброўства», спартыўнае мястэчка, турнір па баскетболе 3×3;
  • 18:00−20:00 святочны канцэрт творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
  • 12:00−23:00 кафэ пад адкрытым небам.

У праграме магчымы змены.

Афиша на День Независимости 2024
Афиша на День Независимости. Источник: Гродненский горисполком