Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне - больш за 10 вакансій для навуковых супрацоўнікаў

У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрыты 15 вакансій, у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі — 17. У асноўным шукаюць малодшых і старэйшых навуковых супрацоўнікаў. Рэдакцыя Hrodna.life спытала эксперта, з чым гэта можа быць звязана. Адказ не здзівіў.

У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі шукаюць 15 супрацоўнікаў. З іх шэсць — тэхнічныя, а астатнія — профільныя. Шукаюць і кіраўнікоў - намесніка дырэктара па навуковай дзейнасці і загадчыкаў аддзелаў. Для гэтага патрэбны стаж працы на кіруючай пасадзе, профільная адукацыя, досвед працы ў музеі.

Таксама шукаюць мастака-рэстаўратара, музейнага наглядчыка, малодшага навуковага супрацоўніка.

У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі адкрыты 17 вакансій. Шукаюць чатырох музейных наглядчыкаў. Не хапае таксама трох старэйшых навуковых супрацоўнікаў, аднаго навуковага супрацоўніка і сем — малодшых. Заробак залежыць ад стажу. Максімальная стаўка — 1100 рублёў. Мінімальны заробак — 300 рублёў на 0,25 стаўкі.

Таксама навуковых супрацоўнікаў, экскурсаводаў шукаюць у музеі Гродзенскай вобласці.

Навуковы супрацоўнік займаецца зборам і даследаваннем прадметаў у музеі. Тое ж самае робіць на выставах, а таксама кансультуе наведвальнікаў і вядзе дакументацыю.

Сыходзяць вузкія спецыялісты

Некаторыя супрацоўнікі самі звальняюцца з музеяў проста таму, што там мала плацяць. А некаторыя не могуць прайсці праз ідэалагічнае «сіта» пры спробе павышэння. Пра гэта Hrodna.life расказала крыніца, блізкая да музейнай справы ў Беларусі.

Часта звальняюцца спецыялісты вузкага профілю. Напрыклад, за апошнія гады гісторыка-археалагічны музей страціў загадчыцу аддзела архелогіі Наталлю Кізюкевіч. Калі прафесіянал такім чынам выпадае са сферы — то гэта ўжо надоўга. «Думаю, такі чалавек сябе ў Беларусі ў бліжэйшым часе не знойдзе», — лічыць суразмоўца Hrodna.life.

Гістфак недахоп не пакрывае

Замяніць усіх, хто звольніўся або каму не працягнулі кантракт, выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы не змогуць. «А што ў нас цяпер з гістфакам? Колькі ў нас спецыялістаў-гісторыкаў рыхтуюць увогуле? Ці хаця б набярэцца паўтары-два дзясяткі?» — разважае суразмоўца. Ён звяртае ўвагу, што ў аб’яднаным факультэце гісторыі, камунікацы і турызму засталіся толькі дзве ўласна гістарычныя кафедры з ранейшых чатырох. Фактычна, універсітэт рыхтуе мала гісторыкаў.

«Не ўсе, хто скончыў гісторыю, хочуць займацца гісторыяй. Не ўсе разглядаюць працу ў музеях. Тым больш за такія невялікія грошы», — дадае суразмоўца. 1000 рублёў для сённяшняга Гродна — не самая прывабная зарплата. Патрабаванняў і кантролю ў бюджэтнай сферы цяпер усё больш, а энтузіястаў, гатовых працаваць за невялікія грошы і для свайго задавальнення — усё менш.

Чаму не могуць знайсці кіраўнікоў?

З вакансіямі на кіраўнічыя пасады праблемы іншая — палітычная. «Усіх, хто прэтэндуе не вышэйшую пазіцыю, вельмі правяраюць па палітычную добранадзейнасць», — кажа крыніца Hrodna.life. Суразмоўца перакананы, што праблемы ў закрыцці вакансіі замдырэктара менавіта ў гэтым.

«Музеі, канешне, не разваляцца», — падсумоўвае суразмоўца. Усё яшчэ застаюцца энтузіясты, на якіх усё трымаецца і якіх за гэта церпяць і не звальняюць. Але ўстановы будуць дэградаваць.

Чытайце таксама: Не толькі замкі: якія цікавыя, але малавядомыя музеі варта наведаць у Гродне