Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенка памерла пасля аперацыі па змяншэнні страўніка 

Жанчына хацела пазбавіцца лішняй вагі, таму вырашылася на барыятрычную аперацыю. Яе правялі ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы 21 жніўня. А ў ноч на 22 жніўня 42-гадовая пацыентка памерла, піша «Люстэрка» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Прычыны смерці невядомыя. У жанчыны засталося малое дзіця.

Афіцыйна ні Мінздароўя, ні Следчы камітэт, ні пракуратура аб інцыдэнце не паведамлялі.

Такія аперацыі робяць толькі ў Гродне і Мінску

Паслугу, якая дазваляе пазбавіцца лішняй вагі, у Гродзенскай універсітэцкай клініцы пачалі рабіць у ліпені 2024 года. Гродна стаў другім горадам пасля Мінска, дзе заняліся такім напрамкам.

Аперацыю па барыятрычнай хірургіі робяць на страўнікава-кішачным тракце. Гэта дапамагае зменшыць колькасць калорый, якія спажывае чалавек, і паменшыць іх усмоктванне ў кішэчніку.

У клініцы робяць некалькі відаў барыятрычных аперацый. Пры любым метадзе чалавек можа пазбавіцца 40−90% лішняй вагі.