Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Бярозаўцы затрымалі ўладальніцу рэстарана і супрацоўнікаў

На волю па памілаванні 4 верасня выйшаў палітвязень з Ліды Іван Кашко. Сілавікі затрымалі ўладальніцу рэстарана ў Бярозаўцы. Жыхара Наваградка асудзілі за пікет. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 2 па 8 верасня.

Палітвязню Арцёму Лапікаву, верагодна, узмоцняць умовы ўтрымання

2 верасня ў судзе Ваўкавыскага раёна праходзіў суд «аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змене ўмоў рэжыму». Суддзя — Мікалай Сяргейка, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 7 верасня 2023 года Арцёма Лапікава асудзілі паводле арт.367 КК на тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Артем Лапиков
Арцём Лапікаў. Фота: «Вясна»

Новая «экстрэмісцкая» інфармацыя

Суд Лідскага раёна 28 жніўня прызнаў экстрэмісцкімі TikTok-акаўнт «politikan_n» і яго лагатып, а 30 жніўня — «mirekly» і «grodnanews».

Сілавікі затрымалі ўладальніцу рэстарана ў Бярозаўцы

З уладальніцай рэстарана «Столле» затрымалі і некалькі работнікаў. Прычынай стаў «экстрэмізм» у інтэрнэце. Пра гэта паведамілі праўладныя Telegram-каналы.

Жыхара Навагрудка судзілі за пікет

Дзмітрыя Гомзу з Навагрудка 5 верасня судзілі за пікет паводле арт.24.23 ч. 1 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Суддзя — Ігар Волчак.

Асуджаны завочна Вадзім Саранчукоў падаў апеляцыю на прысуд

4 верасня палітык з дапамогай юрыстаў абскардзіў прысуд Гродзенскага абласнога суда ў Вярхоўным судзе, паведамляе «Вясна».

«У скарзе мы паставілі пытанні парушэння канстытуцыйных гарантый на абарону, спаборнасць і роўнасць бакоў у працэсе, што не забяспечваецца ў любым завочным судзе», — паведаміў праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка, які аказвае дапамогу па завочным судам у Беларусі.

Улічваючы, што адвакат Вадзіма прызнаў яго віну, Вадзім з Леанідам падалі ў пракуратуру заяву аб узбуджэнні справы ў дачыненні да адваката, «саўдзельніка крымінальнай справы за фальсіфікацыю доказаў і за адмову ў прадастаўленні інфармацыі. Таксама звярнуліся ў ліцэнзуючы орган і Рэспубліканскую калегію адвакатаў аб парушэнні як закона аб адвакатуры, так і правілаў адвакацкай этыкі, якія забараняюць абаронцу дзейнічаць насуперак інтарэсам кліента, а таксама займаць прававую пазіцыю, не ўзгодненую з ім».

Вадим Саранчуков.
Вадзім Саранчукоў. Крыніца: mostmedia.io

Новые политзаключенные

Андрэй Сямчук і Ганна Мароз 6 верасня былі прызнаны былымі палітвязнямі.

Новыя «экстрэмісты»

Чудзілоўскі Ігар Мікалаевіч, Лях Дзмітрый Сяргеевіч, Грэсь Аляксей Уладзіміравіч, Нарышкін Ілля Алегавіч з Гродна 6 верасня папоўнілі спіс «экстрэмістаў».

На волю па памілаванні 4 верасня выйшаў палітвязень з Ліды Іван Кашко

Пра гэта паведаміў у эфіры прапагандыста Рыгора Азаронка 6 верасня праўладны «палітолаг» Юрый Васкрасенскі, піша «Зеркало».

Спікер адзначыў, што Кашко выйшаў «у апошняй партыі» памілаваных палітвязняў.

— Па неабходнасці яго памілавання разгарэлася вельмі шырокая дыскусія. < … > Вось ён ужо на волі. Паглядзім. Мы (сябры камісіі па вяртанні беларусаў, якія з’ехалі, якой даручылі разглядаць пытанні памілавання палітвязняў) далі яму аванс з перавагай у адзін голас, — адзначыў Васкрасенскі.

Иван Кашко. Скриншот Hrodna.life
Іван Кашко. Скрыншот Hrodna.life

Анархіста Сяргея Раманава зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне»

Сяргею Раманаву, які адбывае пакаранне ў ВК Ваўкавыска, прад’явілі новыя абвінавачванні па арт.411 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Верагодна, суд над ім адбудзецца ўжо ў верасні, паведамляе «АЧК-Беларусь».

На дадзены момант Сяргей знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, куды яго перавялі ў ліпені тэрмінам на 5 месяцаў. Таксама вядома, што Раманаву ствараюць праблемы з карэспандэнцыяй — ягоныя лісты не выходзяць з засценкаў ужо больш за месяц.

Сергей Романов
Сяргей Раманаў. Фота: «Вясна»