Беларускія тураператары фіксуюць рост попыту сярод расійскіх турыстаў на беларускія гатэлі і санаторыі. Гродна, Ліда і Мір трапляюць у топ папулярных напрамкаў. Ужо зараз расіяне актыўна браніруюць Навагоднія туры ў Гродна.

Турыстаў з Расіі стала ўдвая больш

У параўнанні з мінулым годам колькасць турыстаў з Расіі ўзрасла ў два разы. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца санаторыі — улетку продаж пуцёвак узрасла на 31% і працягвае расці восенню, піша sb.by са спасылкай на турыстычную кампанію «Алеан». Цэны пуцёвак, паводле звестак гэтага тураператара, выраслі на 10−15% у параўнанні з мінулым годам.

Ужо ў верасні расіяне забраніравалі ўсе нумары ў беларускіх санаторыях на Новы год. Зараз вольных месцаў ужо няма, паведаміў Sputnik.by старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы.

Чытайце таксама: Што шукаюць турысты ў Гродзенскай вобласці

Набываюць дарагія туры і абіраюць чатырохзоркавыя гатэлі

Другая папулярная катэгорыя адпачынку расіян у Беларусі — туры. Расіяне аддаюць перавагу 5—7-дзённым праграмам і катаюцца адразу ў некалькі гарадоў. Часцей за ўсё абіраюць Мінск, Мір, Нясвіж, Брэст, Гродна і Ліду. Пры гэтым набываюць «дарагія туры з пражываннем у гатэлях як мінімум з 4 зоркамі».

Тураператар «Туртранс-Ваяж» адзначае, што ўжо «поўным ходам» ідзе браніраванне зімы з сустрэчай Новага года ў Гродне, Брэсце і Мінску.

Расіяне адзначаюць у Беларусі карпаратыўныя святы

Паступова папулярнасць набывае і карпаратыўны адпачынак — расіяне прыязджаюць у Беларусь працоўнымі калектывамі, каб адзначыць унутраныя святы фірмаў.