Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Каля сцен Лідскага замку ўзводзяць рэстаран беларускай кухні  - Hrodna.life - навіны Гродна

Новая ўстанова з’явіцца непасрэдна ля сцен Лідскага замку. Ужо ўсталявалі драўляны каркас. На фота бачныя рэкламныя шыльды, паводле якіх ва ўстанове будуць падаваць стравы нацыянальнай кухні.

Будаваць рэстаран пачалі ў ліпені

Да будаўніцтва прыступілі ў канцы ліпеня, паведамляе s13.ru. За тры месяцы будаўнічыя паспелі агарадзіць тэрыторыю, а таксама ўсталявалі драўляны каркас будучай установы.

Аб тым, што ў Лідзе будуць адкрывацца новыя кафэ, стала вядома яшчэ ў сакавіку 2024 года. Тады старшыня Лідскага гарвыканкама Сяргей Ложачнік адзначыў, што «ўжо ў гэтым сезоне будуць з’яўляцца новыя рэстараны, кавярні нейкія».

Як улады плануюць развіваць турыстычны патэнцыял Ліды

Гарадскія ўлады непакоіліся, што турысты, якія наведваюць Навагрудак і Ліду, звычайна затрымліваюцца там не даўжэй, чым на некалькі гадзін. Таму вырашылі развіваць інфраструктуру.

На вуліцы Замкавай стварылі пешаходны ўчастак. Таксама ў горадзе вырашылі разнастаіць віды турызму і паклапаціцца пра ўмовы пражывання і харчавання гасцей.

У кастрычніку 2023 года адкрылі турысцка-інфармацыйны кластар. Праз яго плануюць наладзіць рэгіянальнае супрацоўніцтва з іншымі турыстычнымі цэнтрамі рэгіёна.