Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Шэсце Дзядоў Марозаў і іншыя навагоднія падзеі Гродна 2024

Святочныя акцыі ў горадзе пачнуцца ўжо з сярэдзіны снежня. Запланаваны флэшмоб з бенгальскімі агнямі, запальванне ілюмінацыі і адкрыццё доміка Дзеда Мароза. Праграму мерапрыемстваў апублікаваў Гродзенскі гарвыканкам.

13 снежня, парк Жылібера і плошча Леніна

На плошчы Леніна з’явіцца інтэрактыўная пляцоўка з жывымі хаскі, Чабурашкай і сімвалам надыходзячага года — чатырохметровай змяёй. Афіцыйнае адкрыццё пляцоўкі запланавана на 17:30.

Запальванне святочных агнёў на ёлцы і флэшмоб з бенгальскімі агнямі пачнецца ў 18:00.

У парку Жылібера з 18:15 да 19:00 пройдзе прэзентацыя алеі дызайнерскіх арт-елак «Чароўныя ліхтарыкі».

Завершыцца вечар выступленнем кавер-групы «Крэатыў бэнд» у 20:00.

16 снежня, Цэнтр рамёстваў (вул. Рэйманта, 12)

У гарадскім маёнтку Дзеда Мароза, які знаходзіцца ў Цэнтры рамёстваў, адбудзецца інтэрактыўны паказ для дзяцей па матывах казкі «Марозка».

20 снежня, Савецкая плошча

У гэты дзень адбудзецца шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак, праедзе аўтакартэж і запаляць ілюмінацыю на Савецкай плошчы.

Там жа адкрыецца абноўлены домік Дзеда Мароза. Пакуль гарвыканкам трымае ў сакрэце, на чым прыедзе галоўны персанаж вечара. Але дае гараджанам падказку: «Сустрэнем яго на Леванабярэжнай».

1 студзеня, Савецкая плошча

З гадзіны ночы да чатырох раніцы на плошчы пакажуць шоу «Лёд і рок» з феерверкам.

Чытайце таксама: Паглядзіце, як Гродна ўпрыгожваюць напярэдадні Новага года