Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне можна арандаваць "інстаграмную" ёлку - піхту Нордмана

Такую паслугу прапануе сэрвіс пракату жывых дрэваў «ЭкаЁлачка». Праект працуе з 2019 года і належыць сям'і з Гродна. Сёлета ў «ЭкаЁлачкі» з’явілася яшчэ адна навінка — цяпер арандаваць ёлку на святы можна не толькі ў Гродне, але і ў Мінску, піша «Наша Ніва».

Арэнда жывой ёлкі - ад 50 да 220 руб.

Сёлета арэнда звычайнай ёлкі складае ад 50 да 220 руб., піхты Нордмана — 190−220 руб. Таксама прадугледжана зніжка для тых, хто скарыстаўся паслугамі «ЭкаЁлачкі» летась і пасля святаў дрэва выжыла.

«ЭкаЁлачка» дазваляе браць «сваё» дрэва штогод. Напрыклад, у гэтым годзе 11 снежня — апошні дзень, калі кліенты могуць арандаваць тую ж ёлку, якую заказвалі летась.

Развозіць ёлкі пачнуць бліжэй да святаў, а пакуль у акаўнце праекта паказваюць, як акуратна выкопваюць дрэвы і перамяшчаюць іх у кадкі - на кожную ёлку патрабуецца каля паўгадзіны.

Па тэме: Колькі каштуюць навагоднія ёлкі ў Гродне ў 2024 годзе?

Праз сэрвіс можна адсачыць, ці выжыла ваша ёлка

Праект «ЭкаЁлачка» запусціўся ў 2019 годзе. Тады гродзенцы высадзілі каля 1000 ёлак у Каробчыцах. Планавалася, што праз 7−8 гадоў дрэвы можна будзе ссекчы і прадаць да зімовых святаў.

З-за вялікага попыту сям'і прыйшла ідэя, што можна зрабіць эка-сэрвіс пракату ёлак — пастаўляць дрэвы ў кадках, каб пасля святаў высаджваць іх назад у зямлю.

Пасля эксперыментальнага года выжыла каля 80% елак, якія вярнуліся да гаспадароў ад арандатараў.

Цяпер сям’я запусціла сэрвіс, які дазваляе адсачыць лёс ёлкі, якую раней ужо бралі ў арэнду.

Чытайце таксама: Паглядзіце, які незвычайны ёлачны кірмаш працуе на Савецкай плошчы