Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У цэнтры Спектр Гродна з'явіцца больш дронаў для дзяцей

Для Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Спектр» у Гродне купяць восем квадракоптараў. На іх выдаткуюць 13 300 рублёў з гарадскога бюджэту. Раней улады паведамілі, што секцыя карыстаецца попытам у школьнікаў, таму колькасць дронаў планавалі павялічыць.

Дадаткова 4500 рублёў выдаткуюць на шэсць пультаў кіравання. Яшчэ 1560 рублёў - на шэсць акумулятараў.

Раней улады паведамлялі, што вучаць дзяцей карыстацца дронамі. Для гэтага ў школах праводзяць практычныя заняткі з рэальнымі мадэлямі. У першую чаргу — для выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў.

У будучыні ўдзельнікі такіх клубаў будуць праходзіць на дронах паласу перашкод, адсочваць рух ад першай асобы з дапамогай акуляраў і працаваць з разведвальнымі дронамі.

Указ «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў» ад 25 верасня 2023 года забараніў увоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў, а таксама выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі без дазволу. Карыстацца дронамі зараз могуць толькі арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Што ў іншых цэнтрах?

Для Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Прамень» закупяць тры праграмна-апаратных комплексы (праграмнае забеспячэнне):

  • «Адпрацоўка навыкаў працы з вогнетушыцелем»,
  • «Пакой памылак. Небяспека ў кватэры. Кампакт»,
  • «Выклік службы МНС з сістэмай распазнання маўлення».

Усяго на гэта выдаткуюць 70 000 рублёў.

Чытайце таксама: Каля 15 беспілотнікаў забралі за год у жыхароў Гродзенскай вобласці