Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Як зэканоміць на таксі ў навагоднюю ноч

Сэрвіс таксі «Яндэкс Go» прааналізаваў статыстыку за мінулы год і назваў самы выгадны час для паездак 31 снежня, а таксама 1 і 2 студзеня. Пра самыя ўдалыя перыяды для замовы таксі піша «АўтаГродна».

Калі замаўляць таксі 31 снежня

У апошні дзень года машыну больш выгадна замаўляць у інтэрвале з 10:00 да 15:00. У другой палове дня кіроўцы завяршаюць працу — машын на лініі становіцца менш і кошты часова растуць.

У якія гадзіны даражэе таксі 1 студзеня

Пасля паўночы і да 2:00 ночы 1 студзеня многія не сядзяць дома, а едуць гуляць або ў госці - попыт павышаецца, а кіроўцаў на лініі менш, чым у звычайную ноч, таму кошт паездкі можа быць вышэйшы.

У навагоднюю ноч найбольш удалы час для замовы таксі - з 2:00 да 4:00 раніцы: попыт зніжаецца і кошт таксама.

Чытайце таксама: Як у Гродне будуць працаваць паліклінікі, рынкі і гандлёвыя цэнтры ў святы

Таксама 1 студзеня лепш заказваць паездку раніцай, з 10:00 да 11:00, тым часам кіроўцы пачынаюць выходзіць на лінію, а большасць людзей да гэтага моманту ўжо дабраліся дадому пасля святкаванняў. Далей для больш выгадных паездак лепей выклікаць аўтамабіль у інтэрвале з 19:00 да 21:00.

Калі танней выклікаць таксі 2 студзеня

У гэты дзень для больш выгадных паездак лепш заказваць машыну з 10:00 да 12:00 або з 15:00 да 17:00.