Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

«Замкавае кальцо Беларусі»: новы турыстычны маршрут

Хутка на карце Беларусі можа з’явіцца новы турыстычны маршрут — «Замкавае кальцо», які аб’яднае Мірскі, Лідскі, Стары і Новы замкі ў Гродне, а таксама Любчанскі замак. Такую ініцыятыву выказаў дырэктар Мірскага замка Аляксандр Лойка. І пакуль гэта толькі ідэя.

У інтэрв'ю sb.by ён расказаў, што акрамя канкурэнцыі паміж беларускімі замкамі, неабходны і саюз.

— Паглядзіце, бо толькі ў Гродзенскай вобласці паспяхова працуюць Лідскі замак, Стары і Новы замкі ў Гродне, а на падыходзе ўжо і Любчанскі замак. Думаю, хутка арганізуем адзіную экскурсію «Замкавае кальцо». Ці нешта падобнае. Мова нам дадзена, каб жыць у згодзе і дамаўляцца, — упэўнены ён.

Пра залатое кальцо замкаў Беларусі гаварылі яшчэ ў 2011 годзе, калі пачалася рэстаўрацыя замка ў Навагрудку. Тады размова ішла пра Мір, Нясвіж (хоць тут знаходзіцца не замак, а палац), а таксама Любчу, Ліду, Гальшаны і Крэва.

Назву турыстычнага маршруту «Залатое кальцо» прапанаваў журналіст і пісьменнік Юрый Бычкоў. У канцы 1967 года ён апублікаваў у газеце «Советская культура» серыю нарысаў пра гарады Расіі. Пазней гэтая назва стала афіцыйным абазначэннем папулярнага маршруту, куды ўваходзяць Сергіеў Пасад, Пераслаўль-Залескі, Растоў Вялікі, Яраслаўль, Кастрама, Іванава, Суздаль, Уладзімір і Рыбінск. А ўжо пазней «залатымі кальцамі» сталі называць на постсавецкай прасторы маршруты, у якія ўваходзяць розныя славутасці. Так, некаторыя беларускія фірмы прапануюць маршруты «Залатое кальцо Беларусі», куды звычайна ўключаюць Мінск, Мір, Нясвіж і музей «Дудуткі». Ёсць і распрацаваныя маршруты ў рэгіёнах, напрыклад, «Залатое кальцо Сенненшчыны».

У красавіку 2027 года Мірскі замак адсвяткуе сваё 500-годдзе.

За 500 дзён да юбілею — 24 лістапада гэтага года — запусцяць праект «500 дзён да 500-годдзя замка», які будзе ўключаць у сябе выставы, канцэрты, прэзентацыі, канферэнцыі. А зараз на тэрыторыі музейнага комплексу ўладкоўваюць італьянскі парк. У яго ўклалі ўжо каля 2,5 млн беларускіх рублёў — усё гэта, па словах Аляксандра Лойкі, пазабюджэтныя грошы. Замак у Міры наведвае да 500 тысяч турыстаў у год.