Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Знік гендырэктар Гроднаэнерга: верагодна, яго затрымалі

У 2020 годзе гендырэктарам ведамства прызначылі Віктара Жука. Цяпер у графе «Генеральны дырэктар» на сайце «Гроднаэнерга» нікога не значыцца.

Паводле інфармацыі крыніцы Hrodna.life, яго некалькі тыдняў таму затрымалі - як мяркуецца, за карупцыю. Таксама яго знялі з пасады.

Скриншот с сайта Гродноэнерго
Скрыншот з сайта Гроднаэнерга

Віктар Жук родам з Іўеўскага раёна. У Гродзенскай энергасістэме працуе з 1993 года. Быў таксама дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Па дадзеных праекта luka.zone, ён «падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі».

Падчас пратэстаў 2020 года работнікі трох філіялаў «Гроднаэнерга» выказалі салідарнасць з удзельнікамі мірных пратэстаў і напісалі зварот да гарадскіх уладаў. Яны прасілі аб правядзенні паўторных сумленных выбарах.

Чытайце таксама: «Не прызнаем лічбы ЦВК». Работнікі «Гроднаэнэрга» звярнуліся да ўладаў горада