Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Як у зімовыя святы паедуць аўтобусы з Польшчы ў Беларусь?

З Варшавы ў Гродна пусцяць дадатковы аўтобус, а на некаторыя рэйсы напрыканцы снежня ўжо павышаны попыт. Агрэгатар паездак «Атлас» распавёў, як адкрытыя КПП і зімовыя святы паўплываюць на рэйсы.

Яшчэ адзін рэйс з Варшавы ў Гродна

Гродзенскі аўтобусны парк пусціць дадатковы рэйс па маршруце Варшава—Гродна. Аўтобус будзе курсіраваць у «пікавыя» дні 19, 21, 23 і 26 снежня. Кошт квітка — 130 руб.

Пераразмеркаванне аўтобусных патокаў паміж КПП

Пасля адкрыцця ў лістападзе 2025 года «Брузгоў» і «Бераставіцы» перавозчыкам прыйшлося пераарыентавацца. Справа ў тым, што перасякаць пагранпункты аўтобусы могуць толькі ў тым выпадку, калі ў іх ёсць дазвол.

Па тэме: Што беларусы думаюць аб пераразмеркаванні аўтобусаў паміж КПП?

Цяпер перавозчыкі, у якіх ёсць дазвол на праезд праз «Брузгі» ці «Бераставіцу», больш не змогуць праязджаць у пункце пропуску «Брэст». Гэта не закране перавозчыкаў, у якіх былі дазволы на праезд у гэтым пункце.

Білеты Беласток—Гродна практычна раскуплены

«Атлас» паведамляе, што на рэйсы Варшава—Гродна і Варшава—Мінск назіраецца падвышаны попыт. Білеты на 23−24 снежня з Беластока ў Гродна «практычна разабраны». Білеты з Вільні ў Беларусь пакуль у наяўнасці.

Агрэгатар паездак дадае, што напярэдадні свят «90% перавозчыкаў пакінулі кошт міжнародных паездак на ранейшым узроўні». Ёсць прапановы білетаў Мінск—Варшава, Мінск—Беласток і Гродна—Беласток за 100 руб.

Паводле інфармацыі «Атласа», праходжанне мяжы з Польшчай і Літвой займае «некалькі гадзін». Аднак спрагназаваць сітуацыю напярэдадні свят агрэгатар не можа.

Чытайце таксама: З Гродна па пакупкі ў Беласток: што прапануюць турфірмы пасля адкрыцця мяжы — ёсць і візавая падтрымка