Беларусаў чакаюць доўгія выхадныя — з 18 па 21 красавіка. З-за гэтага расце попыт на міжнародныя паездкі – перавозчыкі прадбачаць чэргі на мяжы і просяць планаваць маршрут з улікам затрымак.
Ужо фіксуюцца чэргі на выезд і на ўезд з Беларусі. Звязана гэта і з пачаткам турыстычнага сезона: на мяжы стала больш аўтобусаў з турыстычнымі групамі.
Перавозчыкам даводзіцца карэктаваць расклад. Частка аўтобусаў з Беларусі ў Польшчу і назад адпраўляюцца з затрымкамі на 2—2,5 гадзіны. На літоўскім напрамку чэргаў няма — аўтобусы едуць па раскладзе, паведамляе агрэгатар паездак “Атлас”.
Згодна са статыстыкай «Атлас», хутчэй за ўсё аўтобусы праходзяць мяжу на літоўскім напрамку «Беняконі—Шальчынінкай». Горш за ўсё справы ідуць у пункце пропуску “Брэст—Цярэспаль” польскага напрамку.
У пункце пропуску “Брэст” чарга амаль з 1000 легкавушак
Паводле апошніх звестак маніторынгу чэргаў Дзяржпагранкамітэта, у Брузгах чаргі на выезд чакае 60 легкавых аўто, у Брэсце – 930.
На літоўскім напрамку чаргі менш — у Каменным Логу стаіць 40 легкавушак.
Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці пачнуць рэканструкцыю пункта пропуску, дзе 20 гадоў не было рамонтаў


