У чэрвені ў Гродне адкрыецца першая пральня самаабслугоўвання babl.by. Яна з’явіцца на вуліцы Пушкіна, 29a. Да адкрыцця рыхтуюць яшчэ некалькі кропак у іншых раёнах горада ў бліжэйшы час. У сацсетках babl.by пытае, у якія раёны Гродна яшчэ прыйсці.

Для наведвальнікаў будуць даступныя прафесійныя пральныя і сушыльныя машыны з загрузкай да 12 кг і аб’ёмным барабанам.

— Вы зможаце якасна памыць і пасушыць нават аб’ёмныя рэчы, догляд за якімі выклікае складанасці дома, — абяцаюць у сетцы.

Кошты пакуль не зацвердзілі. Дакладныя адрасы паведамяць пасля завяршэння юрыдычных узгадненняў.

— Наша мэта – прысутнічаць ва ўсіх буйных мікрараёнах, каб вам не трэба было ехаць з вялікім пледам ці трыма курткамі на іншы канец горада.

Для першых 10 кліентаў абяцаюць сюрпрыз.

Чытайце таксама: У Гродне на месцы сеткавага кафэ адкрыўся салон прыгажосці