З чэрвеня ў Беларусі пачнуць арганізоўваць экскурсіі на завод па вытворчасці чорнай ікры, які знаходзіцца ў Фаніпалі. У праграме – знаёмства з працэсам вырошчвання рыбы і дэгустацыя ікры. Гэта першая экскурсія такога кшталту.

На экскурсіях турыстам плануюць расказваць пра гісторыю чорнай ікры, як правільна падаваць страву і адрозніваць падробку ад сапраўднага прадукта. Таксама будуць знаёміць з рыбамі сямейства асятровых.

Інфармацыю аб турах у Threads публікуе фаніпальскі акаўнт па нерухомасці. Аўтары публікацый у тым ліку паведамілі аб партнёрах у іншых гарадах Беларусі, якія дапамагаюць у арганізацыі тураў. У Гродне гэта фірма «Студия отдыха». 

Чытайце таксама: Дзе пакатацца на вузкакалейцы ў Гродзенскай вобласці: адкрываецца сезон экскурсій

Денис Мисюля